У ноч на 3 лістапада падчас камбінаванага ўдару па Харкаве адна з расійскіх ракет трапіла ў бальніцу.

У выніку, паводле апошніх звестак, вядома пра 62 параненых. Пра гэта паведаміў мэр горада Ігар Церахаў, піша УНІАН.
«У выніку трапляння ў медыцынскую ўстанову ў Немышлянскім раёне пашкоджана больш за 1000 вокнаў у будынку бальніцы і навакольных шматпавярховіках», — удакладніў ён.
Каментары