Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні. Пра гэта праваабаронцам «Вясны» паведаміў былы палітзняволены Зміцер Фурманаў.
Зміцеру прыйшло паведамленне з акаўнта @prisoners_manager. У ім яго заклікаюць спыніць публічную крытыку і не выносіць унутраныя рознагалоссі на абмеркаванне.

У паведамленні сцвярджаецца, што такая крытыка можа «падарваць давер міжнародных донараў», «прывесці да скарачэння фінансавання праграм дапамогі рэпрэсаваным» і ў выніку «пазбавіць падтрымкі людзей, якія застаюцца за кратамі».
У тэксце таксама гучыць заклік да «адзінасці вакол Святланы Ціханоўскай» і прапанова «вырашаць усе працоўныя пытанні толькі ў закрытым дыялогу».
У Офісе Святланы Ціханоўскай заявілі, што не маюць ніякага дачынення да гэтых паведамленняў. Там падкрэслілі, што не звярталіся да былых палітвязняў з падобнымі патрабаваннямі і не выкарыстоўваюць ананімныя акаўнты для камунікацыі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары