Падзякі33

Улады працягваюць рыхтаваць закрыцьцё «Нашай Нівы»

Выдавец газэты чатыры разы знаходзіў новы офіс, але як толькі інфармацыя пра новы адрас разьмяшчэньня газэты падавалася ў Міністэрства інфармацыі і ўпраўленьне юстыцыі Менскага гарвыканкаму, на працягу лічаных дзён і новы арэндадаўца без тлумачэньня прычынаў разрываў толькі што ўкладзеную дамову арэнды...

У красавіку г.г. газэта «Наша Ніва» атрымала ліст за подпісам намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму М.Ціцянкова ад 10.04.2006, у якім гаварылася, што «разьмяшчэньне газэты «Наша Ніва» ў горадзе Менску немэтазгоднае». На дасланую ў гарвыканкам скаргу адказу газэта не атрымала.

Варта адзначыць, што Закон аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі не прадугледжвае ўзгадненьня разьмяшчэньня выданьняў зь мясцовымі выканаўчымі органамі. Акрамя таго, заканадаўства не ўтрымлівае паняцьця «мэтазгоднасьці». Таму юрыдычна ўсё гэта не вытрымлівае крытыкі. Тым ня менш, пачынаючы з таго часу ў газэты пачаліся нягоды.

Дамова на арэнду офісу газэтай была разарваная. Выдавец газэты знаходзіў новы офіс, але як толькі інфармацыя пра новы адрас разьмяшчэньня газэты падавалася, у адпаведнасьці з заканадаўствам, у Міністэрства інфармацыі і ўпраўленьне юстыцыі Менскага гарвыканкаму, на працягу лічаных дзён і новы арэндадаўца без тлумачэньня прычынаў разрываў толькі што ўкладзеную дамову арэнды.

Гэтая сытуацыя паўтарылася ўжо чатыры разы, з арэндадаўцамі розных формаў уласнасьці. Кожнаму ясна, хто прымушаў іх панічна касаваць выгадныя дамовы.

Адсутнасьць юрыдычнага адрасу дае падставу для адкліканьня пасьведчання аб рэгістрацыі газэты. Усе ганеньні «Нашай Нівы» сёлета даюць падставу меркаваць, што ўлады працягваюць рыхтаваць закрыцьцё газэты.

Няхай уціск беларускай мовы і культуры мацней згуртуе нас усіх, тых, хто гаворыць, і тых, хто маўчыць, вакол гэтых найвялікшых нацыянальных каштоўнасьцяў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць