Культура11

Услед за «Паганствам» — партрэты польскіх беларусаў

Фатограф Андрэй Лянкевіч выдаў кнігу пра беларускае паганства.

Фатограф Андрэй Лянкевіч выдаў кнігу пра беларускае паганства.

Паміж першай фотавыставай, прысвечанай беларускаму паганству, і выпускам фотаальбома прайшло больш за два гады. У прадмове да першай выставы пра працу фатографа гаварылася: «Жывучы ў хрысціянскай традыцыі, мы не заўсёды разумеем, што яна з’явілася пасля дваццаці тысячагоддзяў паганскіх вераванняў і табу. Хрысціянства ж уплывала на цывілізацыю толькі апошнія дзве тысячы гадоў. Паганства прысутнічае ў жыцці сучаснага грамадства: хто не глядзіць у люстэрка, калі вяртаецца па забытыя рэчы, хто не падумае некалькі разоў, ці варта працягнуць вандроўку, сустрэўшы чорнага ката. У вёсках — больш. І цяпер бабулькі размаўляюць з каровамі вясною перад першым выхадам у поле, вераць, што жаба-рапуха — гэта вядзьмарка. Андрэй Лянкевіч пры дапамозе фатаграфіі паказвае паганскія традыцыі і звычаі, якія да гэтага часу існуюць у Беларусі. Большасць традыцыяў знікае альбо ўжо знікла ў 60—70-я гады мінулага стагоддзя. У некаторых вёсках іх памятае толькі адна, найстарэйшая жыхарка».

Кніга «Паганства» была надрукаваная ў літоўскім выдавецтве «Аrx baltica», пры падтрымцы польскага выдавецтва Fundacja Villa Sokrates і Нямецкага Фонду Маршала.

Незадоўга да выдання кнігі фотапрацы Лянкевіча з серыі «Беларускае Паганства» адзначылі на штогадовым міжнародным фотафестывалі ў Каўнасе (Літва) Kaunas Photo STAR. Узнагарода — персанальная выстава ў FOTO KVARTALS gallery (Ryga, Latvia) у 2011 г.

«У бліжэйшы час буду ладзіць прэзентацыі новай кнігі», — падзяліўся сваімі планамі Андрэй Лянкевіч. Гэта своеасаблівае падвядзенне рысы пад манументальнай працай фатографа. Наступным этапам будзе выданне новай кнігі. «Гэта задумы на наступны год. Думаю выпусціць кнігай партрэты беларусаў, што жывуць у Польшчы», — кажа Андрэй Лянкевіч. Гэты праект фатограф рэалізаваў у часе пад стыпендыі ад польскага Narodowe Centrum Kultury.

***

Прэзентацыі:

Вена — 7 кастрычніка, 19.00, Anzenbergergallery.

Вільня — у рамках выставы 22—28 лістапада ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (вул. Таўра, 12).

У Беларусі прэзентацыя мае адбыцца ў Мінску ў Інстытуце імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3). Дата правядзення пакуль не вызначаная.

У планах таксама правядзенне прэзентацыі ў Берліне. Адбудзецца яна праз месяц, месца пакуль ня вызначанае.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць