Свет88

«Ізвестія» са спасылкай на крыніцу ў Крамлі: «Лукашэнка вульгарызаваў АДКБ у сваіх мэтах»

Сама ініцыятыва нарадзілася ў часе нефармальнага саміта краін АДКБ у Астане 12 жніўня, і аўтарства належыць Маскве, хоць агучваў яе Лукашэнка.

Масква яшчэ не вырашыла, ці будзе яна абараняць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку
ў тым выпадку, калі ў Мінску паўстане народ, нягледзячы на ​​тое, што беларускі лідэр ужо паспяшаўся намякнуць апазіцыянерам, што ў яго распараджэнні з’явіцца новы рэсурс у выглядзе Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пра гэта піша сёння расійская газета «Ізвестія».

Крыніца ў Крамлі растлумачыла выданню, што

Лукашэнка хоць і лічыцца саюзнікам Расіі, але ідэю дапамогі з боку АДКБ «выкарыстаў у сваіх мэтах і вульгарызаваў».

Сама ініцыятыва нарадзілася ў часе нефармальнага саміта краін АДКБ у Астане 12 жніўня, і аўтарства належыць Маскве, хоць агучваў яе Лукашэнка.

«Гаворка ідзе не толькі аб прымяненні КСАР [Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання] на выпадак ўмяшання іншых дзяржаў звонку, але і аб умяшанні іншых дзяржаў знутры АДКБ. Гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ. Бо вайной, фронтам ніхто на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот здзейсніць — рукі свярбяць у многіх», — заявіў тады Лукашэнка.

«Гаворка ідзе аб выкарыстанні патэнцыялу АДКБ для абароны канстытуцыйнага ладу», — настойваў прэзідэнт Беларусі.

Масква хоча зрабіць з АДКБ своеасаблівы рымэйк Варшаўскай дамовы, што гуртавала сатэлітаў СССР у часы халоднай вайны. Статут Варшаўскай дамовы дазваляў савецкім войскам умешвацца ва ўнутраныя справы краін-удзельніц. Так, Савецкая армія змяніла кіраўніцтва ў Венгрыі ў 1956-м, Чэхаславаччыне ў 1968-м і падавіла народныя рухі ў гэтых краінах. Пагроза інтэрвенцыі вісела і над Польшчай каля 1980 года.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць