Эканоміка66

Хочаце — верце, хочаце — не. ВУП вырас на 7%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-кастрычнік вырас на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 216,8 трлн. рублёў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Гэта дынаміка ніжэйшая за гадавыя прагнозныя паказчыкі. Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2011 годзе прырост ВУП павінен скласці да адпаведнага ўзроўню 2010 года 9–10%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі за дзесяць месяцаў узрасла на 10% і склала 245 трлн рублёў (гадавы прагноз росту — на 9–9,5%). Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 17,1%, што вышэй за гадавы прагнозны паказчык — 12–13%.

Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці ў гаспадарках усіх катэгорый вырас на 6,1% (прагноз на год — рост на 7–8%), пры гэтым у сельгасарганізацыях вытворчасць павялічылася на 8,7%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 14,3% (гадавы прагноз — 16–17%). Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн. 235,4 тыс. кв. метраў жылля (на 17,8% менш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам узрос на 6,1%, рознічны тавараабарот — на 9,2%.

Спажывецкія цэны выраслі ў кастрычніку 2011 года на 8,2% да верасня і на 88,7% — да снежня 2010 года. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку да верасня павялічыліся на 14,4%, да снежня 2010 года — на 108,9%.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Гісторыі беларускіх сем’яў, якія прайшлі праз міграцыйныя турмы ЗША5

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць