Эканоміка33

Беларусы перайшлі з каньяку на гарэлку

Продаж алкаголю ў студзені скараціўся на 6%.

Абмежаванні продажу пладовых вінаў далі свой эфект. Продаж пладовых вінаў у студзені скараціўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 32,8 працэнта да 823,3 тыс. дэкалітраў, паведамляе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Белстат.

Увогуле,

у пераліку на абсалютны алкаголь, у студзені прадалі 717 тыс. дал алкагольных напояў. Гэта на 6,1% менш, чым у студзені 2011 года.

Тым не менш, спажыванне алкаголю засталося катастрафічным. Калі перавесці гэтую лічбу ва ўмоўную гарэлку, то выходзіць, што кожны жыхар краіны за месяц выпіў па 4 пляшкі. Калі ўлічыць, што палова людзей не п'е, гэта азначае, што другая палова п'е практычна штодзённа, прычым у вялікіх колькасцях.

На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў на Br980,1 млрд., што ў агульным аб'ёме раздробнага тавараабароту складае 10,2%.

Пры гэтым на структуры гандлю адбіўся крызіс.

Продаж даражэйшага напою, каньяку, упаў на 31,5% да 18,7 тыс. дал.
Продаж вінаграднага віна таксама знізіліся на 10 працэнтаў і склаў 218,6 тыс. дал.
У той жа час продаж гарэлкі вырас на 7,5% і склаў 919 тыс. дал,
а рэалізацыя лікёра-гарэлачных вырабаў павялічылася на 11,6 працэнта і склала 174 тыс. дал.

Адносна стабільным засталося зімовае спажыванне піва.
Яно вырасла ўсяго на 1,5% да 2328,7 тыс. дал.

Між тым вытворчасць піва ўзрасла на 53,3 працэнта
да 3,5 млн. дал, гарэлкі і пітнога спірту выраблена 1334 тыс. дал, што на 26,7 працэнта больш, чым у студзені мінулага года. Выпуск каньяку павялічыўся на 13 працэнтаў да 26 тыс. дал, пеністых він - на 9,7 працэнта да 124 тыс. дал. Піваварнага соладу выраблена на 1,5 працэнта больш - 15,2 тыс.т.

Розніца пайшла на экспарт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць