Афіша44

Алесь Пушкін: «Айда на Купалле ў Бобр!»

Гасцей чакаюць купальскае вогнішча, крупнік на мёдзе, крынічная вада, гарачая лазня, добрая музыка і, безумоўна, магія купальскае ночы.

6 ліпеня на хутары ля пасёлка Бобр (Крупскі раён Мінскай вобласці) за 125 кіламетраў ад Мінска адбудзецца традыцыйнае свята Купалля, удзел у якім могуць узяць любыя гурты і выступоўцы. Чаму варта прыехаць на Купалле, як знайсці сваю папараць-кветку ды стварыць шчаслівую сям’ю распавёў арганізатар і гаспадар свята, ураджэнец вёскі Бобр, мастак і майстар перформансу Алесь Пушкін.

ТГ: Спадар Алесь, чым гэтым разам будзеце прывабліваць публіку?

АП: У ноч з 6 на 7 ліпеня запрашаю ўсіх жадаючых пашукаць папараць-кветку на маім хутары.

Гасцей чакаюць вогнішча ў два чалавечыя росты, сапраўдны беларускі крупнік на мёдзе, чысцюткая крынічная вада, гарачая лазня, добрая музыка і, безумоўна, магія купальскае ночы.
Нашае свята ўжо стала традыцыйным і адбываецца на працягу 15 гадоў.

ТГ: Хто з музыкаў будзе граць?

АП: На свята чакаюцца менскія дудары, а таксама капела Аляксея Крукоўскага «Капела на Таку». Але я заклікаю ўсіх выступоўцаў і гурты далучацца да нашай дзеі. Я гарантую, што такой цёплай сустрэчы ад аўдыторыі яны не атрымаюць анідзе. Плануецца, што выступы будуць акустычнымі, але пры патрэбе знойдзем і апарат.

ТГ: Кажуць, што на Вашым свяце некаторыя знаходзілі папараць-кветку?

АП: Я і сам яе знайшоў: у нас ужо двое дзетак, і мы шчыра марым аб трэцім. На кожным Купаллі гледачы абіраюць Купалінку і Купаліча вечара — самых гожых дзяўчыну й хлапца. Скажаце «дзіўна», але яны праз некаторы час бяруцца шлюбам. А пасля зноў завітваюць на Купалле ўжо з дзеткамі, каб выбраць новых герояў. Жадаеце праверыць — прыяжджайце да нас!

Словы Алеся Пушкіна пацвердзіла й абраная Купалінка 2010 года, культурніцкі менеджар фонда «Крэўскі замак» Ганна Андруковіч: «Выглядае цудам, але сапраўды менавіта з лёгкае рукі Алеся мы пашлюбаваліся з маім Купалічам. Да гэтага часу тое свята помніцца, як цяпер».

Пачатак свята а 22-й 6 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя праз тэлефон +375 29 606-82-06.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі2

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр сувязі расказаў, чаго дасягнулі абмежаваннямі на безлімітны інтэрнэт8

Візіт Лукашэнкі ў М'янму працягваўся 3 гадзіны 40 хвілін1

Расія ўсё часцей выкарыстоўвае рэактыўныя дроны, каб Украіна траціла ракеты для СПА3

Выпісалі з бальніцы трэнера, чыя жонка загінула пры пападанні дрона ў аўтобус у Бранскай вобласці ў чэрвені2

Ціханоўская: Заклікаю вас, не ездзіце ў Расію15

Вальфовіч назваў выбух дрона каля аўтобуса выпадковым, але позна. Прапаганда паспела знайсці вінаватых і абліць увесь свет дзярмом9

«Я была ў шоку ад радасці і шчасця». Беларуска 15 гадоў шукала італьянскую сям’ю, у якой жыла дзіцём пасля Чарнобыля1

Навукоўцы выпусцілі ў беларускую прыроду першую партыю спецыяльна выгадаваных рэдкіх змей3

Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі2

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць