Амерыканскі рэжысёр Дэвід Лінч у нядзелю быў удастоены ганаровай статуэткі «Оскар» за ўклад у кінематограф. Аб гэтым паведамляецца на сайце аргкамітэта прэміі.
Адзінаццатая цырымонія ўручэння ганаровай узнагароды прайшла 27 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе. Атрымліваючы статуэтку, рэжысёр быў нешматслоўны, сказаўшы толькі: «У вас вельмі цікавы густ».
Дэвід Лінч нарадзіўся ў ЗША ў 1946 годзе. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі «Залатая пальмавая галіна», удастоены прыза за рэжысуру Канскага кінафестывалю і «Залатога льва» за ўклад у сусветны кінематограф. У ліку найбольш вядомых работ Лінча - поўнаметражныя фільмы «Чалавек-слон», «Малхоланд Драйв», «Простая гісторыя», «Сіні аксаміт» і папулярны серыял «Твін Пікс».
Каментары