Архіў

Хто вінаваты: Вік ці падвічкі?

Спрэчкі наконт «Нямецкай хвалі» не сьціхаюць: 15 хвілін радыёэтэру ўзьнялі хвалю пратэсту. Але сытуацыю з моваю на «Нямецкай хвалі» справакавалі беларускія палітыкі.

Беручы ўдзел у розных сэмінарах, я быў сьведкам аднолькавых падзей. Прысутнічае які замежнік — адразу ўся эліта апазыцыі пераходзіць на расейскую. Часта гэтак здаралася за бытнасьцю тут пана Віка. Не было ў яго перакладчыка, які б валодаў беларускай мовай. Таму ўздымаўся на трыбуну які спадар Грыб ці Лябедзька ды пачынаў шпарыць па-расейску, а калі нейкі недарэка асьмельваўся казаць па-тутэйшаму, на яго сыкалі мясцовыя палітыкі, крывіўся перакладчык. Замежнікаў у нас прынята паважаць больш за сябе.

А хто цяпер у Нямеччыне лічыцца найбольшым знаўцам палітычнай сытуацыі ў Беларусі? Той самы сп.Вік, як мог паведаміць, што ў Беларусі ўсе размаўляюць і разумеюць па-расейску, і грошы на нейкую вайсрусьляндзкую мову можна ашчадзіць.

Дарэчы, праз гэтую непавагу да сябе ніхто з апазыцыі не запатрабаваў прабачэньняў у ледзь не прыехаўшага да нас паслом Аяцкава, які сказаў сёе-тое аб нашай дзяржаве. Дзякуй Лукашэнку — азваўся.

Ды што там «Нямецкая хваля». Учора ўкінулі ў паштовую скрыню «Народную волю». Зь сіненькім паўкруглым штэмпэлем: «Для рекламных целей» — па-расейску. Якая тут ужо «Нямецкая хваля»…

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр Аляксандр Мілінкевіч8

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ праводзіць маштабныя рэйды супраць матацыклістаў3

Пад Лагойскам усю ноч шукалі грыбніка, днём ён сам выйшаў з лесу

У Гродне адмянілі ўсе квізы15

Колькі давядзецца плаціць па рэзанансным крэдыце пад 1%?1

Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»17

У сераду — сонечнае зацьменне1

Сотні людзей сабраліся ў Маскве каля Вярхоўнага суда, які разглядае зняцце «Яблыка» з выбараў3

Пад Варонежам беларус зайшоў у чужую кватэру, абвясціў аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і забраў грошы

З БМЗ «прыніжальна» звольнілі супрацоўніцу, якая рабіла данос у 2020 годзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч8

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць