Трагедыя здарылася 14 ліпеня на закінутай вайсковай базе ў штаце Мэн (ЗША). 44-гадовы амерыканскі гоншчык Біл Уорнер зваліўся з матацыкла ў часе заезду на рэкорд.
На хуткасці каля 470 кіламетраў за гадзіну ягоны мадыфікаваны Suzuki Hayabusa страціў кіраванне.
Першыя хвіліны пасля аварыі Уорнер быў у прытомнасці і нават гаварыў. Але праз гадзіну гоншчык памёр у шпіталі.
Нагадаем, што сусветны рэкорд хуткасці на звычайным матацыкле складае 311 міляў за гадзіну (каля 500 км/г) і яго паставіў той самы Уорнер у 2011 годзе.
Каментары