Панядзелак, 16 верасня, а 19-й у «Галерэі Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а).
Мова ці кава – бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Мінску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласць -- каля 2 гадзін. У першым сезоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў, прысутнічае звычайна каля 30 чалавек. Вядоўцы – Вольга Вербіловіч і Васіль Дранько-Майсюк.
У Мінску за люты-чэрвень 2013 прайшло 15 заняткаў. Студэнтаў ад 60 да 120 чалавек за раз. Часам няма дзе сядзець.
Вядучыя – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.
Каб трапіць упершыню на курсы, абавязкова трэба напісаць на movacikava @ gmail.com
– распавесці пра сябе, пра чаканні ад курсаў, пакінуць мэйл і тэлефон. Гэта неабходна нам каб лепш планаваць заняткі.
Каментары