У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы
Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці разгледзеў зварот жыхароў Кобрына наконт стану дарожнага пакрыцця на завулку Будаўнічым і пацвердзіў, што рэальная сітуацыя ад намаляванай на паперы вельмі адрозніваецца.

Раней у адказах мясцовага райвыканкама сцвярджалася, што амаль уся праезная частка завулка (каля 400 метраў з 540) мае асфальтабетоннае пакрыццё і знаходзіцца ў здавальняючым стане.
Аднак фотаматэрыялы, якія прыслалі заяўнікі ў КДК, сведчылі, што фактычны стан дарогі зусім не адпавядае гэтым звесткам. Гэта пацвердзіла і камісія, якая выязджала непасрэдна на месца.
Пасля ўмяшання КДК на завулку Будаўнічым былі выкананы работы па падсыпцы праезнай часткі асфальтагранулятам.

За неналежны разгляд звароту адказных службовых асоб райвыканкама і камунальнага прадпрыемства прыцягнулі да адказнасці.
Каментары