Афіша

Прэзентацыя кнігі Ю.Гардзеева «Тапанімія старажытнай Гародні ХІІ-ХVІІІ ст.» — сёння, 26 верасня

У чацвер 26 верасня ў Гродне пройдзе прэзентацыя кнігі «Тапанімія старажытнай Гародні ХІІ-ХVІІІ», аўтарам якой з’яўляецца Юры Гардзееў, габілітаваны доктар гістарычных навук, ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта. Пачатак, а 18.30 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

«Тапанімія старажытнай Гародні (XII–XVIII ст.) " — першае ў Беларусі даследаванне, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада.

Аўтар разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц і плошчаў, а таксама іншыя імёны ўнутрыгарадскіх аб’ектаў: паасобных пляцаў, касцёлаў, цэркваў, манастыроў, кляштараў, агародаў, сядзіб, гасцінцаў, асобных раёнаў горада. У працы зроблена спроба асвятлення аналізу каштоўнасных аспектаў эвалюцыі гарадзенскага ўрбананімікону. Кніга скіравана да тых, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Гародні і беларускіх гарадоў.

***

Юры Гардзееў скончыў гістфак Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1991 г. У 1988–1992 гг. працаваў мастацтвазнаўцам у гарадзенскіх майстэрнях інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя». У 1993- 1995 гг. — выкладчык кафедры беларускай культуры ГрДУ. У 1996–1999 гг. — аспірант Педагагічнай акадэміі ў Кракаве.

У 2000 г. абараніў доктарскую дысертацыю: «Гародня ў XVIII ст. Даследванні над асваеннем гарадской прасторы, адносінамі ўласнасці і гарадскім насельніцтвам» (Grodno w XVIII stuleciu. Studia nad zasiedleniem, stosunkami własnościowymi i mieszkańcami miast). У 2001–2005 гг. працаваў у Навуковай бібліятэцы Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук у Кракаве. З 2005 г. — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага ўніверсітэта.

Старшыня Беларускага таварыства ў Кракаве. У 2011 г. абараніў габілітацыю па тэме: «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789–1792)». Галоўныя накірункі даследаванняў: гісторыя беларускіх гарадоў, сацыяльна-эканамічная і культурная гісторыя Гродна, рэформы мясцовага самакіравання ў ВКЛ у другой палове XVIII ст. У 2008 годзе ў кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка» пабачыла свет кніга Ю. Гардзеева «Магдэбургская Гародня».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць