Афіша77

Узнагароджанне найлепшых перакладчыкаў на беларускую — 30 верасня

Уручэнне прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую пройдзе ў кнігарні «логвінаЎ» 30 верасня, у Сусветны дзень перакладчыка.

Перакладчыкі будуць уганараваныя ў трох намінацыях: «Проза», «Паэзія» і «Пераклад у часопісе «ПрайдзіСвет».

З кароткага спісу прэтэндэнтаў, абраных рэдакцыяй часопіса, журы вызначыла імёны найлепшых перакладчыкаў, чые творы з’яўляліся асобнымі кнігамі і часопіснымі публікацыямі ў 2013 годзе.

Найбольшая колькасць прэтэндэнтаў была прадстаўленая празаічнымі творамі: 8 раманаў і зборнікаў апавяданняў з пяці моваў.

З найлепшых паэтычных перакладаў кнігай прадстаўленая толькі адна, астатнія былі надрукаваныя ў шэрагу літаратурных часопісаў. Затое сярод моваў паэтычных падборак такія не надта папулярныя ў Беларусі, як кітайская, лацінская і старагрэцкая.

У намінацыю «Пераклад у часопісе «ПрайдзіСвет» трапілі 4 аўтары, чые творы былі надрукаваныя ў 9-м і 10-м нумарах выдання.

Плануецца, што ў вечарыне возьмуць удзел як намінанты на прэмію, так і сябры журы.

Пачатак а 19-й.

Адрас кнігарні «логвінаЎ»: пр-т Незалежнасці, 37А.

Спіс намінантаў на прэмію часопіса «ПрайдзіСвет»:

І. Проза:

Святлана Богуш: «Розум» Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас);

Алег Жлутка: «Anarchy in UKR» Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў);

Зміцер Колас: «Магчымасць выспы» Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас);

Марыя Пушкіна: «На шляху ў Бабадаг» Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас);

Павел Рааго: «Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л." Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас);

Андрэй Хадановіч: «Евангелле паводле Пілата» Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас)

Марына Шода: «Кайтусь-чарадзей» Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў);

Сяргей Шупа: «Іншала, Мадона, іншала» Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас).

ІІ. Паэзія:

Лявон Баршчэўскі: «Медэя» Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, «Дзеяслоў» № 57);

Вольга Гапеева: «Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія» (пер. з кітайскай, «Дзеяслоў», № 56);

Аксана Данільчык: «Пакуль ты спіш» Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, «Верасень», № 6);

Марына Казлоўская: «Без» Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас);

Жанна Некрашэвіч-Кароткая: «Радзівіліяда» Яна Радвана (пер. з лацінскай, «Маладосць», № № 1–12 / 2011, № № 1–8 / 2012).

ІІІ. «ПрайдзіСвет»:

Павел Донаў: «Жалоба маркіза Марна» Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, № 9);

Аляксей Жбанаў: «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, № 9);

Марына Кажарновіч: «Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў» Душана Тарагела (пер. са славацкай, № 10);

Святлана Рогач: «Кароткія казкі для стомленых бацькоў» Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, № 10).

Каментары7

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць