Грамадства130130

«Барысаўчанка» перадала вітанне Рыгоравічу з акопаў пад Славянскам

Маладая жанчына Наталля Красоўская з Барысава распавяла расійскім журналістам, як яна пачала ваяваць на баку сепаратыстаў у Славянску Данецкай вобласці.

У адрозненне ад многіх іншых баевікоў так званай «ДНР» яна не хавала свой твар перад тэлекамерай.

Барысаўчанка Наталля Красоўская распавяла, што ваюе ў ваколіцах Славянска, у вёсцы Сямёнаўцы на баку ўзброеных сепаратыстаў.

Дзяўчына носіць камуфляжную форму з нашыўкай у выглядзе афіцыйнага дзяржаўнага сцяга Беларусі і георгіеўскай стужкай. На рукаве яе формы напісана «РБ».

Наталя распавяла карэспандэнтам расійскай «Комсомольской правды», што на баку апалчэнцаў ёсць яшчэ хлопцы і дзяўчаты з Беларусі, паказала свой беларускі пашпарт, а таксама перадала прывітанне сваім родным і прэзідэнту Беларусі, якога дзяўчына называе «Рыгоравіч».

«Я прыехала, таму што часам бяздзеянне больш моташнае, чым дзеянне. Мне надакучыла падтрымліваць апалчэнне праз інтэрнэт — «Укантакце» і «Фэйсбуку». Я прыехала сюды 5 мая. А 7 мая я была ўжо ў Славянску. Я нарадзілася ў Беларусі. Вырасла ў Беларусі. І да прыезду ў Славянск я жыла ў Беларусі, у Мінскай вобласці, горадзе Барысаў, на вуліцы Трусава. Я не баюся паказваць свой твар і пашпарт, бо ў бок беларускай мяжы я паеду толькі тады, калі ўсе памежныя заставы будуць занятыя апалчэнцамі. У Сямёнаўцы я ўжо каля тыдня. Раней я была ў іншым атрадзе, але сюды збіралі добраахвотнікаў і я прыехала.

Хачу перадаць прывітанне майму бацьку. Калі я вярнуся, мы вып’ем зь ім гарэлкі, як два мужыкі. Я хачу перадаць прывітанне маёй маме і папрасіць яе мяне зразумець. Я хачу перадаць прывітаньне барысаўчанам і сказаць: «Вось я». Я хачу перадаць прывітанне «бацьку» Рыгоравічу і сказаць: «Бацька, твае грамадзяне на гэтым баку. На ўсякі выпадак, каб ты ведаў, Рыгоравіч.

Дзяўчыны, хлопцы — нас ніхто не адпраўляў, мы прыехалі сюды самі. З Беларусі тут не я адна. Я проста хачу, каб ты, Рыгоравіч, гэта ведаў», — сказала Наталля на камеру журналістам «Комсомольской правды».

Украінская пракуратура прызнала «Данецкую народную рэспубліку», за якую ваюе Натальля тэрарыстычнай арганізацыяй.

Каментары130

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну13

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адрэагаваў на стральбу каля Белага дома і зноў нагадаў пра бальную залу2

«Рэальна неадэкваты». Зяленскі пракаментаваў маштабны начны ўдар па Украіне8

Дэпартаванай з Беларусі жыхарцы Гвінеі вярнулі дачку, якую трымалі ў дзіцячым доме ў Менску1

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну13

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць