Свет11

«Газпром нефть»: расследаванне Сербіі па продажы NIS — нечаканасць

Раней міністр унутраных спраў Сербіі Небайша Стэфанавіч сфармаваў следчую групу для праверкі ўсіх абставінаў продажу кампаніі NIS «Газпром нефті».

Расследаванне уладаў Сербіі ў дачыненні да продажу кампанііі «Нафтавая індустрыя Сербіі» (NIS) расейскай «Газпром нефті» стала поўнай нечаканасцю для расійскага боку, паведаміў расійскім інфармагенцтвам першы намеснік генеральнага дырэктара «Газпром нафты» Вадзім Якаўлеў.

Раней міністр унутраных спраў Сербіі Небайша Стэфанавіч сфармаваў следчую групу для праверкі ўсіх абставінаў продажу кампаніі NIS «Газпром нефті».

«Нашы адносіны з урадам [Сербіі] насілі па-сапраўднаму партнёрскі і канструктыўны характар. Мы ўсе свае абавязацельствы выканалі. <…> У выніку NIS, раней стратная кампанія, стала самым паспяховым прадпрыемствам Сербіі, самым буйным падаткаплатнікам, прадпрыемствам, якое мае найбольшую прыбытак, з'яўляецца публічнай кампаніяй», — адзначыў топ-менеджар ў ходзе тэлефоннай канферэнцыі.

«Мы будзем сачыць за развіццём падзей, ацэньваць як гэта ўплывае на ўмовы працы ў краіне. Для нас вельмі важным з'яўляецца інвестыцыйны клімат у краіне, бо ёсць прынятая стратэгія развіцця кампаніі, мы гэтыя магчымасці бачым. Наша гатоўнасць інвеставаць залежыць, у тым ліку, ад умоў працы ў краіне», — сказаў ён.

Прыватызацыя NIS з'яўляецца часткай міжурадавага пагаднення, якое было ратыфікавана парламентам Сербіі. «Мы не бачым логікі ў тым, каб надзейную аснову нашай плённай працы ставіць пад сумнеў», — падкрэсліў ён. Якаўлеў дадаў, што расследаванне наўпрост не датычыцца менеджараў «Газпром нафты». Інфармацыя аб праверцы з'явілася на фоне дадзеных раней абяцанняў прэм'ер-міністра краіны Аляксандра Вучыча (на пасадзе з красавіка 2014) апублікаваць тэксты шэрагу пагадненняў аб прыватызацыі, падпісаных папярэднімі урадамі краіны.

«Газпром нефть» набыла 51% акцый у рамках пагаднення паміж Сербіяй і Расіяй. Расійская кампанія заплаціла 400 мільёнаў еўра і дала інвестыцыйныя абавязацельствы на 500 мільёнаў еўра. Цяпер «Газпром нефть» валодае 56,15% акцый NIS, 29,87% акцый знаходзяцца ва ўласнасці Сербіі, астатнія належаць былым і цяперашнім супрацоўнікам.

У выніку ўгоды самая прыбытковая кампанія Сербія плаціць у дзяржаўны бюджэт усяго 39 млн еўра падаткаў, што выклікала скандал у СМІ.

Сербіяй кіруе Прагрэсіўная партыя, якая лічыцца памяркоўна прарасійскай. Прыватызацыя ж адбылася пры папярэднім урадзе Дэмакратычнай партыі, што мела рэпутацыю праеўрапейскай.

Прэм'ер Вучыч асабіста заявіў, што Сербія не будзе дзейнічаць аднабакова, але будзе прасіць расійскі ўрад перагледзець умовы прыватызацыі па-добраму.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі12

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць