Афіша

TEXTURA ў музеі Петруся Броўкі — 25 верасня

25 верасня 2015 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі стартуе новы амбіцыйны праект «TEXTURA ў музеі Петруся Броўкі».

У мінулым сезоне наш музей адчыніў дзверы для беларускіх пісьменнікаў і іх чытачоў у праекце «Літаратурная серада ў музеі Петруся Броўкі». Разам з парталам Textura.by мы знаёмілі наведвальнікаў з беларускімі і замежнымі аўтарамі. На «Літаратурнай серадзе ў музеі Петруся Броўкі» прачыталі свае творы каля 40 пісьменнікаў і паэтаў з розных гарадоў і краін.

Мы вырашылі пайсці далей і вывучыць, адкуль аўтары чэрпаюць сілы для стварэння сваіх мастацкіх твораў. І, зразумела, ніхто не зможа нам так дапамагчы ў разгадцы гэтай грандыёзнай таямніцы, як самі аўтары.

На вечары «Свае Чужыя», выступяць пяць паэтаў: Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Ірына Карэніна, Таццяна «Асоль» Светашова. Кожны з іх прачытае любімыя вершы калег па цэху і патлумачыць свой выбар.

Акрамя сяброўскай літаратурнай кампаніі, на «TEXTURA ў музеі Петруся Броўкі»Вас чакаюць традыцыйныя конкурсы, дзе будуць разыграны рэдкія і захапляльныя кнігі, кожны наведвальнік атрымае падарунак.

Уваход у музей – 15000 бел. рублёў. 

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 30, Літаратурны музей Петруся Броўкі.

Кантактны тэлефон: (017) 226-09-81, (017) 327-27-50.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

Невядомыя дасылаюць беларускай актывістцы ў Польшчы пахавальныя вянкі і здымкі з помнікамі ўсім членам яе сям’і15

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа14

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць