Мова1515

Салдат: Беларускамоўны курсант ва ўсіх выклікаў захапленне

«Я памятаю вочы дзяжурнага афіцэра па часці, па якім відаць нялёгкая доля звычайнага чалавека з глыбінкі. Я памятаю нават варону на дрэве — усе чакалі рэакцыі афіцэра», — юрыст успамінае пра беларускамоўнага курсанта на вайсковых зборах, які не стаў ламаць сябе і пераходзіць на рускую.

Пачуў сёння меркаванне, што людзі, якія гавораць па-беларуску, аўтаматычна выклікаюць на сябе праведны гнеў і неразуменне; што лепш быць як усе, а то задзяўбуць; што будуць смяяцца за спінай.

Вось пра апошняе мне ёсць сказаць пра адзін маленькі рэальны эпізод. Пра беларускую мову ў войску.

Неяк раз на месячных курсанцкіх зборах у Печах, што пад Барысавам, давялося мне жыць у адной казарме з вельмі цікавым курсантам аднаго з факультэтаў БДУ (называць канкрэтна нікога не буду, але скажу, што ўсе тыя курсанты былі як на падбор — добрыя сабой, разумныя і наогул як з вокладкі вайсковага часопіса — БДУ ўсё ж).

Ілюстрацыйнае фота.

Я не вельмі знаёмы з тым, як праходзіць жыццё курсантаў вайсковага факультэта БДУ, але мяркую, што гэта пастаянная руціна казарма-вучоба, праход строем, форма, пастаянная падшыўка, нарады па сталовай, закрыты мужчынскі калектыў, іерархіі і да таго падобнае. Дык вось бліжэй да справы — курсант гэты, будучы на старэйшым курсе, размаўляў выключна на беларускай мове. Выключна на беларускай мове. І адразу прадбачу пытанне — гаварыў ён на беларускай не толькі з прыяцелямі, а заўсёды, наогул заўсёды. Усе гэта ведалі, нікога гэтым здзівіць нельга было, усе прывыклі.

Але здараліся моманты з новымі людзьмі, выглядала гэта напрыклад так: строй, раааавняйсь! смііірна! Курсант такой-та, выйсці са строя! Нейкая яшчэ каманда або пытанне.

— Так! — Прагучала ў адказ.

Яшчэ нейкае пытанне афіцэра - яшчэ нейкі адказ на беларускай. Афіцэр пытаецца прозвішча — курсант з найпрыгожым беларускім вымаўленнем называе сваё.

І ўсё гэта перад усім строем.

Я памятаю вочы гэтага дзяжурнага афіцэра па часці, па якім відаць нялёгкая доля звычайнага чалавека з глыбінкі. Я памятаю нават варону на дрэве — у тую секунду час спыніўся, усе чакалі рэакцыі афіцэра, які раней не ведаў курсанта.

А вочы афіцэра ў гэты момант змянілі усе стадыі: неразуменне, адмаўленне, гнеў і далей па спісе, але апошняй стадыяй, аддаю галаву на адсячэнне, была павага. З намі ў страі былі звычайныя тэрмінавікі, якія потым шапталі паміж сабой «ну ні**я сабе, красава».

І далей… Нічога не здарылася. Разумееце?

Пасля афіцэр проста далей пачаў чытаць спіс. Момант гэты неяк вельмі урэзаўся ў памяць — калі чалавек відавочна робіць не як усе, але гэта зусім не значыць, што робіць няправільна, і грамадства спакойна прымае дадзенасць нават з нейкай павагай.

Можна сказаць: так то ж курсант, не звычайны тэрміновай службы, звычайнага б тэрміновай службы навучылі на рускай гаварыць — можа быць так і было б. Але курсант жа размаўляе па-беларуску, нягледзячы на знешнія фактары.

Вось той момант неяк запаў у душу. Нядаўна гаварыў з аднакурснікамі, і падчас размовы высветлілася, што ім таксама неяк адклаўся ў памяці менавіта гэты момант на шыхтаванні. І высветлілася, што яны запомнілі момант такім жа, якім яго ўбачыў я.

І я памятаю гэтага курсанта як выключна інтэлігентнага і здольнага чалавека, на якіх усё і трымаецца. Калі сустрэнеце яго зараз, перадавайце вітанне.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»11

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»11

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць