Афіша

У Віцебску стартуе праект «Кінапалёт», які аб’яднае нямое кіно і музыку 

З 21 лістапада да 19 сьнежня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва пройдзе сэрыя кінапаказаў нямых фільмаў з жывою музыкай. Сярод заяўленых выканаўцаў – Сяргей Пукст, Tonqixod, Re1ikt, Ягор Забелаў.

У арт-праекце «Кінапалёт» возьмуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту «Тузін.Немаўля» –Re1ikt, Сяргей Пукст, Tonqixod. У іх жывым музычным суправаджэньнібудуць паказаныя фільмы «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927),«Нянавісьць» (1930). У праграму фэстывалю ўключаны таксама выступ Ягора Забелава з музыкаю да французскага нямога фільму «Менімальтан» (1926). Кожны кінаканцэрт будзе складацца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазыцый.

Сяргей Пукст агучвае фільм «Кастусь Каліноўскі» на МКФ «Лістапад» (2013)

«Апошнім часам у Віцебску адбываецца сапраўдны культурніцкі выбух. Акром традыцыйных формаў актыўнасьці, як канцэрты і выставы, даволі папулярнымі сталі нефармальныя кінапаказы, – распавядае завадатар кінапаказаў Уладзімер Булаўскі. – Таму «Кінапалёт» для Віцебска зьяўляецца ня толькі пэўным эксперымэнтам, але і спробай аб’яднаць пад адною шыльдаю кіно і музыку і лякалізаваць у прасторы і часе яскравых прадстаўнікоў незалежнай музычнай сцэны Беларусі. Да ўсяго, адна з мэтаў «Кінапалёта» ёсьць прыцягненьне ўвагі да раньняга беларускага кінематографу, што, безумоўна, можа натхніць і сучасных творцаў».

Re1ikt агучвае фільм «У агні народжаная» на фэстывалі «Нямыя ночы» (Адэса, 2015)

«Кінапалёт» – назва, якая адсылае жыхароў Віцебска да 1980-х гг., калі дзейнічаў дзіцячы кінатэатар «Палёт», што месьціўся ў самалёце ТУ-134 на Маскоўскім праспэкце.

У рамках арт-праекту «Кінапалёт» пройдзе таксама выстава «250», якая была створана да 250-годзьдзя Міхала Клеафаса Агінскага. Выстава складаецца з фільма, музыкі, скульптуры і трох фотагісторый.

Мерапрыемствы «Кінапалёта» можна наведаць з 21 лістапада па 19 сьнежня на пляцоўках Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.

Праграма праекту «Кінапалёт»:

21.11 –Yegor Zabelov, «Менімальтан»: 1926, FRA¸ Дзьмітры Кірсанаў («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

28.11 – Сяргей Пукст, «Кастусь Каліноўскі»: 1928, BY, Уладзімір Гардзін. («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

12.12 –Tonqixod, «Нянавісьць»: 1930,BY, Юры Тарыч («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

19.12 –Re1ikt, «У агні народжаная»: 1929, BY, Уладзімір Корш-Саблін («ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).

05.12 - 19.12 –«250»– праект-прысьвячэньне Міхалу Агінскаму («Арт-прастора», Талстога, 7).

Квіткі на «Кінапалёт» вы можаце набыць на пляцоўках ВЦСМ:

— выставачная зала, вул. Белабародава,5

— выставачная заля, вул. Фрунзэ,11

— Арт прастора, вул. Талстога,7

А таксама на ўваходзе. Кошт квітка – 80 000 руб. VIP-квіток на ўсе 4 кінапаказы + выстава – 300 000 руб.

Інфармацыя: +375259133876.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць