Афіша11

«Чытаем сваё»: Васіль Быкаў, «Знак бяды» — 18 снежня

Літаратурны музей Петруся Броўкі і беларускі жаночы партал VELVET запрашаюць школьнікаў 11 класаў, іх настаўнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых на трэцюю сустрэчу другога сезона праекта «Чытаем сваё. Класіка» пад назвай «Васіль Быкаў. «Знак бяды». Неразгаданыя таямніцы»

Методыка цэласнага аналізу тэксту, папулярная ў расейскім літаратуразнаўстве і пакуль што не знаёмая беларусам, дазваляе адкрываць у знаёмых тэкстах нечаканыя глыбіні і плыні, сачыць за логікай аўтарскай думкі і паглыбляцца ў таямніцы аўтарскага замыслу.

Першая і апошняя старонкі «Знака бяды» – сваеасаблівы пісьменніцкі код, не разгаданы па сённяшні дзень. Прачытайма іх разам – бо мы і ёсць тыя чытачы, для якіх той код ствараўся. Эксперыментальнае сумеснае чытанне старонак знакамітай аповесці – у праекце «Чытаем сваё. Класіка»

Вядоўца – журналіст, выкладчык, літаратуразнаўца Ганна Севярынец. Куратар – культуролаг Таццяна Ткачова.

18 снежня ў 17:00 у музеі Броўкі (К.Маркса, 30). Уваход вольны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць