Здарэнні11

Інданезійская спявачка памерла на сцэне пасля ўкусу кобры

Інданезійская спявачка Ірма Б'юл, вядомая сваім экзатычным шоу з кобрай, памерла на сцэне пасля ўкусу змяі.

Кобра напала на 29-гадовую выканаўцу падчас канцэрту, пры гэтым, нягледзячы на ўкус, яна працягвала спяваць яшчэ 45 хвілін. Момант, калі ў Б'юл пачаліся ваніты і курчы і яна ўпала на сцэне, фанаты знялі на відэа.

Як удакладняе The Daily Mail, інцыдэнт адбыўся ў населеным пункце Караванг у правінцыі Заходняя Ява. Б'юл выпадкова наступіла на хвост каралеўскай кобры, пасля чаго тая ўкусіла яе ў сцягно. Спявачку даставілі ў бальніцу, дзе лекары канстатавалі яе смерць.

Паліцыя пачала расследаванне абставінаў смерці Б'юл.

Каралеўскія кобры лічацца самымі буйнымі з атрутных змей. Іх даўжыня дасягае 5,5 метраў, а вага 9 кілаграмаў. Яны насяляюць у паўднёвай Індыі і паўднёва-ўсходняй Азіі. Лічыцца, што аднаго ўкусу каралеўскай кобры дастаткова, каб забіць слана.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт1

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія збіраецца цалкам скасаваць аўтобусныя паездкі ў Беларусь40

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі51

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт1

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць