Тэатр11

У чэрвені пройдуць два традыцыйныя балетныя фестывалі

У чэрвені Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета прадставіць традыцыйныя фестывалі «Балетнае лета ў Вялікім» і «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», паведаміў 6 чэрвеня падчас відэабрыфінгу на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка.

Трэці штогадовы фестываль «Балетнае лета ў Вялікім» пройдзе з 11 па 17 чэрвеня. Паводле слоў Грыдзюшкі, фестываль «задумваўся як разавы праект, а атрымалася так, што ён прыжыўся» і стаў традыцыйным летнім мерапрыемствам тэатра.

Адкрыецца фестываль 11 чэрвеня прэм'ерай балета Палада Бюльбюля-аглы «Каханне і смерць» у пастаноўцы маладога харэографа Вольгі Кастэль. 14 чэрвеня будзе паказаны балет «Маленькі прынц» Яўгена Глебава, у якім галоўныя партыі выканаюць вядучыя майстры беларускай сцэны.

15 чэрвеня ў партыі Адэты-Адыліі ў балеце «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага выступіць заслужаная артыстка Расіі, вядучая балерына Міхайлаўскага тэатра Кацярына Борчанка. 16 чэрвеня гледачоў чакае вечар, які складаецца з двух балетаў культавага харэографа Іржы Кіліяна «Шэсць танцаў» і «Маленькая смерць», а таксама харэаграфічнай карціны з балета «Баядэрка» Людвіга Мінкуса.

Завершыць «Балетнае лета» 17 чэрвеня гала-канцэрт зорак сусветнага балета, на які запрошаныя танцоўшчыкі з 10 краін: Ксенія Аўсянік-Канваліна і Джэймс Форбат (салісты Англійскага нацыянальнага балета); Гаухар Усіну і Жанібек Іманкулаў (вядучыя салісты Дзяржаўнага тэатра оперы і балета «Астана Опера»); прыма-балерына Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Нігяр Ібрагімава. Пацвердзілі свой удзел таксама салісты Берлінскага дзяржаўнага балета Уладзіслаў Марынаў, выпускнік балгарскай Вышэйшай школы мастацтваў і музыкі, і Лучыа Бачыў, які скончыў тэатральную школу сучаснага танца ў Буэнас-Айрэсе.

24 чэрвеня «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» ў Нясвіжы (Мінская вобласць) адкрые канцэрт беларускай духоўнай музыкі эпохі Барока, у праграме канцэрта: фрагменты «Жальбаў», псалмоў Сімяона Полацкага, твораў Іагана Себасцьяна Баха, Георга Фрыдрыха Гендэля, Джавані Пергалезі і іншыя.

У гэты ж дзень ва ўнутраным двары Нясвіжскага замка пакажуць харэаграфічную інтэрпрэтацыю гісторыі Сервантэса «Дон Кіхот».

25 чэрвеня ў Канцэртнай зале замка адбудзецца канцэрт «Сэрца, табе не хочацца спакою» з удзелам вядучых салістаў опернай трупы Вялікага тэатра Беларусі Уладзіміра Пятрова, Таццяны Траццяк, Наталлі Акінінай і струннага квінтэта «Серэнада». Увечары 25 чэрвеня пакажуць лірычную казку Пятра Чайкоўскага «Іаланта».

26 чэрвеня ў камернай зале замка адбудзецца музычная бітва «Тэнары супраць басоў». А фінальным акордам музычнага марафону стане гала-канцэрт «Зоркі Вялікага ў Нясвіжы», які пройдзе на галоўнай сцэне ва ўнутраным двары замка ўвечары. У праграме канцэрта — папулярныя арыі, харавыя сцэны, куплеты і дуэты з залатога фонду сусветнай оперы, а таксама найярчэйшыя фрагменты, па-дэ-дэ, адажыа і варыяцыі з улюбёных публікай балетаў. У канцэрце бяруць удзел зоркі опернай і балетнай трупы Вялікага. Дырыжоры — Віктар Пласкіна, Андрэй Галанаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць