Афіша

27 жніўня ў Віцебску — фестываль і кірмаш «Барадулінкі»

Другі год запар у Віцебску адбываюцца мерапрыемствы ў гонар народнага паэта Рыгора Барадуліна. Асноўнай пляцоўкай сёлетняга літаратурна-музычнага свята будзе Арт-прастора (вул. Талстога, 7 (ф-л Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва)).

«Мы вырашылі пашырыць кола запрошаных гасцей, а таксама паспрабаваць актывізаваць і ўласна віцебскія творчыя сілы,» — распавядае адзін з арганізатараў Уладзімір Булаўскі.

«Асноўным складнікам свята будзе маркет, на які мы запрасілі віцебскіх майстроў, а таксама інтэрнэт-крамы knihi.by, belarusam.by, prastora.by. Кожны зможа набыць не толькі падарункі і сувеніры, але і кнігі беларускіх аўтараў, а таксама абмяняць свае рэчы на тыя, што спадабаюцца ў кутку free-маркета.

Сярод запланаваных актыўнасцей — першыя ў сезоне заняткі «Мова Нанова» з удзелам Андруся Такінданга, прэзентацыі кніг і выступы пісьменнікаў Віктара Марціновіча і Віталя Рыжкова, краязнаўцы Мікалая Півавара, а ў завяршэнні музычная праграма з удзелам гуртоў «Цень» з Віцебску, «Ілюжан» і «Марцін С.» з Мінску, а таксама традыцыйны кінапаказ ад фестываля кароткаметражак Cinema Perpetuum Mobile».

Традыцыйнымі партнёрамі «Барадулінак» выступаюць грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма Беларусамі», сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» і Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама.

Назва «Барадулінкі» — даніна павагі асобе і творчасці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Падчас мерапрыемстваў будзе пашырацца інфармацыя аб зборы сродкаў на шыльду ў гонар Рыгора Барадуліна.

Мерапрыемствы пройдуць ад 12:00 да 23:00 на пляцоўцы Арт-прасторы, вул. Талстога,7 (ф-л Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва) і на прылягаючых тэрыторыях. Уваход на ўсе падзеі вольны.

Падрабязную праграму падзей шукайце ў сацыяльных сетках ці па тэлефоне (25) 9133876.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць