Эканоміка55

Калаўр: Улады дапрацуюць ліст аб намерах да МВФ

Ліст Беларусі аб намерах да Міжнароднага валютнага фонду будзе дапрацаваны, заявіў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаўр па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях узаемадзеяння з МВФ, якая прайшла 3 кастрычніка.

У адпаведнасці з правіламі МВФ, краіна, якая прэтэндуе на атрыманне фінансавання, накіроўвае адпаведны ліст аб намерах. Да яго прыкладаецца мемарандум аб канкрэтных макраэканамічных дзеяннях.

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму прапаноўваюць падпісаць ліст на імя кіраўніка МВФ Крысцін Лагард, якое ідзе насуперак з дадзенымі народу абяцаннямі. «Гэта зневажальна не толькі для мяне. Гэта зневажальна ў дачыненні да нашага народа», — заявіў Лукашэнка.

Павел Калаўр сказаў пасля журналістам, што ліст будзе дапрацаваны. «Безумоўна, з улікам сённяшняй нарады ў кіраўніка дзяржавы і кансультацый у Вашынгтоне, мы дапрацуем гэты ліст з улікам непасрэдна інтарэсаў нашай дзяржавы. І пры неабходнасці накіруем яго ў МВФ. Канкрэтнае напаўненне лісты мы ўзгоднім, непасрэдна правёўшы кансультацыі спачатку ў Вашынгтоне з кіраўніцтвам Міжнароднага валютнага фонду, а потым ўнутры нашай краіны», — цытуе Калаура дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Гаворка ідзе аб праграме пашыранага фінансавання з боку МВФ у падтрымку тых дзеянняў і намераў, якія ўжо па вялікім рахунку прадугледжаны ў праграме працы ўрада на найбліжэйшыя пяць гадоў», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

Паводле яго слоў, вядуцца перамовы аб выдзяленні Беларусі 3 млрд долараў прыкладна пад 2,3% тэрмінам на 10 гадоў. «Усё гэта залежыць ад стану плацежнага балансу краіны і ад тых дамоўленасцяў, якія будуць дасягнуты паміж Беларуссю і МВФ», — адзначыў Калаўр.

Абмеркаванне на нарадзе будавалася зыходзячы з таго, што цэлы шэраг пытанняў у гэтай сферы мае адчувальны характар, падкрэслівалася неабходнасць абароны сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва. У першую чаргу гэта датычыцца тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. «Перамоўны працэс з МВФ якраз максімальна ўлічвае ўсе ўстаноўкі кіраўніка дзяржавы, і дэлегацыя Беларусі літаральна заўтра вылятае на штогадовы сход МВФ, дзе кансультацыі па праграме будуць працягнуты», — заявіў Калаўр.

Напярэдадні місія МВФ завяршыла чарговы этап перамоўнага працэсу з уладамі Беларусі ў Мінску. Пасля кансультацый у Вашынгтоне далейшыя кантакты па новай крэдытнай праграме будуць працягнуты з дапамогай відэаканферэнцый або чарговых асабістых сустрэч, расказаў кіраўнік Нацбанка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць