Афіша

5 фільмаў «Лістапада», якія пакажуць яшчэ раз

«Лістапад» скончыўся на мінулым тыдні, агулам падчас кінафестывалю паказалі каля 150 фільмаў. На некаторыя з іх квіткі раскуплялі імгненна (напрыклад, на фільм Долана або «Пецярбург. Толькі па каханні»), таму пяць фільмаў вырашылі паказаць яшчэ раз, каб ніхто не крыўдзіўся.

«Пецярбург. Толькі па каханні»

Рэжысёры: Аўдоцця Смірнова, Рэната Літвінава, Аксана Бычкова, Аксіння Гог, Наталля Назарава, Наталля Кудрашова, Ганна Пармас

Паказы: 12—20 лістапада ў «Перамозе»

Гэта сем гісторый, знятых рэжысёрамі-жанчынамі, пра рамантычныя прыгоды ў Пецярбургу. Сярод рэжысёраў — Рэната Літвінава, сярод акцёраў, напрыклад, Паліна Куцепава і Міхаіл Баярскі. Фільм адкрываў «Лістапад», таму зразумела, чаму на яго квіткі так хутка раскупілі.

«Я, Дэніэл Блэйк»

Рэжысёр: Кен Лоўч

Паказы: 24 лістапада — 7 снежня ў «Ракеце»

Фільм Кена Лоўча — пра супрацьстаянне простага чалавека і дзяржаўнай машыны. У фільма — Залатая пальмавая галіна — 2016 Канскага МКФ і прызы глядацкіх сімпатый на МКФ у Лакарна і Сан-Себасцьяне.

«Цягнік у Пусан»

Рэжысёр: Ён Сан-хо

Паказы: 24—30 лістапада ў «Цэнтральным»

Найлепшы зомбі-хорар года. Затарможаны топ-менеджар бярэ на паўдня адгул, каб звазіць дачку на дзень нараджэння ў госці да мамы. Вагон ужо адыходзіць, і тут у апошні момант у яго заскоквае пакамячаная і спужаная жанчына, якая замыкаецца ў прыбіральні ў надзеі, што палягчэе, але палёгка не прыходзіць, а нават наадварот — яна загрызае правадніцу і кідаецца есці пасажыраў. Дзеля падобных фільмаў людзі, як правіла, у кінатэатры наогул і ходзяць.

«Гэта проста канец свету»

Рэжысёр: Ксавье Далан

Паказы: 5—18 снежня ў «Перамозе»

Малады мужчына вяртаецца ў бацькоўскі дом пасля доўгай адсутнасці, каб паведаміць пра сваю смяротную хваробу, але высвятляе, што маці, брату і сёстрам гэтую інфармацыю не так і проста данесці. Людзі, якія бачылі хоць бы адзін з папярэдніх фільмаў Далана, ведаюць, што нават самыя моцныя сюжэтныя прамашкі ў яго працах выкупаліся энергіяй і эмацыйнай нястрымнасцю. У «Канцы свету» небасхіл як заўсёды істэрычнага сюжэту падтрымліваюць да таго ж першакласныя французскія зоркі — Венсан Касэль, Марыён Катыяр і Лея Сэйду.

«Невядомая»

Рэжысёр: Жан-П'ер і Люк Дардэны

Паказы:19—31 снежня ў «Перамозе»

У дом жанчыны-хірурга грукаецца невядомая, але паколькі час ужо не прыёмны, дзверы тая адкрывае толькі на наступны дзень паліцыі, якую цікавіць любая інфармацыя пра жыццё да таго моманту ўжо мёртвага чалавека. Падумаўшы, жанчына сама бярэцца за расследаванне. Чарговы фільм жывых класікаў братоў Дардэн і, як аднадушна перадае прэса, адзін з самых слабых. То бок не ідэальная паэтычная прытча, якая складваецца з калейдаскопа дробных сумных дэталяў, а проста выдатны фільм аб пошуку сябе і ўсялякім такім.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў54

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў54

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць