Афіша1515

«Воплі Відаплясава» вязуць у Мінск песні па-беларуску: чытачам «НН» — зніжкі на квіткі і магчымасць атрымаць падарунак ад Алега Скрыпкі

11 лютага, Prime Hall (пр.Пераможцаў, 65, ГЦ «Замак»). Пачатак а 19:00.

У лютым у Мінску будзе горача! Легендарныя ўкраінскія рок-музыкі «Воплі Відаплясава» з Алегам Скрыпкам, пасля канцэртных аншлагаў у Лондане, Парыжы і Дубліне, сыграюць канцэрт у Мінску.

Будуць найлепшыя хіты: «Весна», «День народження», «Галя», «Танці». А яшчэ Алег Скрыпка рыхтуе для сваіх фанатаў музычныя сюрпрызы на беларускай мове і некалькі эксклюзіўных кампазіцый з новага альбома «ВВ».

«Мы заўжды з радасцю чакаем сустрэчы з беларускімі братамі. Украіна шануе падтрымку і сяброўства Беларусі.

ВВ чакае беларускіх сяброў у Prime Hall 11 лютага!» — кажа Алег Скрыпка.

Напярэдадні мінскага канцэрта «Воплі Відаплясава» абвяшчаюць конкурс для чытачоў «Нашай Нівы» — пішыце ў каментары пад артыкулам пытанні да гурту, аўтар найлепшага атрымае запрашэнне на meet&greet з «Воплямі».

Meet&greet — гэта адначасова і сустрэча з фанатамі, і аўтограф-сесія, і магчымасць сфатаграфавацца з кумірамі.

Трапіць на сустрэчу з гуртом — а яшчэ і атрымаць ад Алега Скрыпкі фірмовую кашулю! —можна і яшчэ адным спосабам: праз удзел у інтэрактыўным конкурсе.

Умовы наступныя:

  1. Размяшчаеце ў сацсетках свае фота альбо сэлфі, прысвечаныя творчасці ВВ альбо зробленыя ў тэматыцы ці стылі ВВ
  2. Дадаеце хэштэг #nn_vopli_msq.
  3. Актыўна заклікаеце сяброў лайкаць свой пост.

Пераможцамі будуць тыя, хто набярэ большую колькасць лайкаў. Дзясятка найлепшых будзе запрошаная на meet&greet з гуртом, а абсалютны пераможца атрымае суперпрыз персанальна ад Скрыпкі.

Яшчэ адзін спецпрыз — для ўсіх чытачоў «НН» — зніжка на білеты! Каб яе атрымаць, трэба, зарэгістраваўшыся на сайце білетнага аператара ticketpro.by, перайсці па гэтай спасылцы, абраць упадабаны білет і, націснуўшы кнопку справа ад цаны, пабачыць варыянт са зніжкай «Наша Ніва прома». У акенцы промакод увесці: NNVOPLI. У акенцы справа ад цаны трэба пазначыць колькасць білетаў, якія Вы набываеце, і націснуць «Дадаць у кошык». Далей — справа тэхнікі:)

Увага! Зніжка дзейнічае да 25 снежня!

Каментары15

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць