Афіша

«Бася і Піглас»: знаёмцеся з сучасным беларускім Мумітролем

Прэзентацыя кнігі Надзі Букі «Бася і Піглас» пройдзе ў галерэі TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх) у панядзелак, 19 снежня. Гасцей чакае сапраўднае свята з музыкай, мандарынамі, конкурсамі, бурбалкамі і навагоднімі цудамі. Запланаваная таксама аўтограф-сесія аўтара. Пачатак у 18:30, уваход вольны!

Хутка Каляды i Новы год — час, калі ўсе, асабліва дзеці, чакаюць цудаў. А тыя абавязкова здараюцца з кожным, хто ў іх верыць. 

А хто ён такі — герой сучаснай навагодняй казкі? Кніга «Бася і Піглас» адказвае на гэтае пытанне. Піглас — даволі вядомая істота, што выглядае як птушка і вока адначасова. Пігласа можна ўбачыць на буцінанках маладой беларускай мастачкі Надзі Букі. Незвычайны персанаж, які жывіцца драўлянымі прышчэпкамі і размаўляе бурбалкамі, сустракаецца ў большасці карцін аўтаркі. Цяпер ёсць магчымасць пазнаёміцца з ім бліжэй.

У кнізе «Бася і Піглас» Надзя Бука апісвае гісторыю нараджэння казачнай істоты. Гэтая кніга распавядае пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Адметна, што Надзя Бука — таксама аўтарка ілюстрацый. Мастачка працягвае традыцыі найцікавейшых замежных пісьменнікаў: Антуан дэ Сент-Экзюперы аздабляў сваімі малюнкамі кнігу «Маленькі прынц», а Тувэ Янсан намалявала Мумітроляў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў54

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў54

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць