Афіша

Калядны handmade-кірмаш пройдзе 18 снежня ў клубе «Грай» 

Кірмаш-распродаж вырабаў беларускіх майстроў адбудзецца ў мінскай кавярні-клубе «Грай» 18 снежня. У яго межах можна будзе набыць эксклюзіўныя падарункі да Калядаў і Новага года. 

Аднак арганізатары мяркуюць зладзіць не толькі выставу-продаж, але і сапраўднае беларускае свята з калядным антуражам: традыцыйнымі і сярэднявечнымі беларускімі танцамі, забавамі, гульнямі, майстар-класамі, а таксама жывой музыкай. Адзін з пакояў «Грай» будзе адведзены пад настольныя гульні, апроч гэтага можна будзе навучыцца рабіць калядныя паштоўкі ў тэхніцы выцінанка. 

Асобнай часткай праграмы будзе «Спеўны сход» Сержука Доўгушава, падчас якога ўсе прысутныя развучаць і выканаюць беларускія калядкі з розных рэгіёнаў.

Зрэшты, арганізатары прыгатавалі яшчэ шмат цікавостак, якіх пакуль не раскрываюць, але зазначаюць, што цікава на мерапрыемстве будзе і маладзёнам, і дзеткам, і людзям сталага веку. 

«Мы чакаем наведнікаў сем'ямі, бо на нашым кірмашы прыемнае можна сумясціць з карысным: добра адпачыць, дазнацца болей пра адметныя беларускія калядныя традыцыі, а таксама парадаваць сябе і сваіх блізкіх сапраўды незвычайнымі рэчамі, зробленымі ў адзіным экземпляры», — кажуць яны. 

Таксама на мерапрыемства можна будзе падсілкавацца традыцыйнымі беларускімі стравамі і набыць іх з сабой. 

Адметнасць кірмашу яшчэ і ў тым, што ўсе тавары будуць прадавацца са зніжкамі. 

Завершыцца імпрэза вялікім сольным канцэртам фолк-рок-гурту Re1ikt, які зусім нядаўна прэзентаваў свой новы альбом «Kufar». 

Калядны handmade-кірмаш збярэ майстроў, якія займаюцца рознымі рамёствамі: ганчарствам, вырабам паштовак, рэчаў з дрэва, вышыўкай, ткацтвам, скрапбукінгам і інш. 

Мерапрыемства пройдзе 18 снежня ў мінскай кавярні-клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 12 да 21 гадзіны. 

Падрабязная інфармацыя ды праграма ў найбліжэйшы час з’явяцца тут.

Кошт уваходу на кірмаш-распродаж сімвалічны — усяго адзін беларускі рубель. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць