Грамадства150150

Такога вы яшчэ не бачылі: ФОТЫ гамельчука, які зняважыў беларускую мову

У суполцы Укантакце папулярнага гомельскага сайта «Моцныя навіны» была змешчаная апытанка: «Якая галоўная мова гамельчукоў?» У варыянтах прапаноўвалася беларуская, руская і трасянка. Абмеркаванне атрымалася дастаткова жывым, на некалькі сотняў каментароў.

Асаблівую ўвагу прыцягнуў нехта Васіль Варушчанка, які напісаў: «Беларуская мова — гэта труп, які гніе, яго пара ўжо закапаць як мага глыбей. Так лічу». З рускай мовай аўтар таксама не дужа ў ладах, чаго варта напісанне «порабы».

Натуральна, многія зацікавіліся, што гэта за чалавек, які параўновае мову з трупам. Са старонкі Васіля Укантакце вынікае, што ён раней працаваў у дэпартаменце аховы Міністэрства ўнутраных спраў. Цяпер месца працы пазначанае ў яго як «ху…ы хлопец».

У фотаздымках Васіля чаго толькі няма. Асабліва багата нецэнзурнай лексікі, якой ён шчодра сыпле ў каментарах.

Чаго варты толькі здымак з подпісам «Мама, твой сын вырас бандытам», на якім адлюстроўваюцца пісталет, бэдж супрацоўніка МУС, фуражка, патроны, свісток, прэзерватывы, дробныя купюры, іконка, таблеткі, ірыскі і нейкае белае рэчыва.

І гэта не адзінае, чым адзначаецца Варушчанка. Ёсць фота, дзе хлопец палохае зброяй… ката!

На гэтым фоне закінутыя на стол суддзі ў адміністрацыйным будынку ногі падаюцца бязвінным жартам. А яшчэ ёсць фотаздымкі, дзе ён пераадзяваецца ў жаночае адзенне. І шмат чаго яшчэ.

Галоўным у жыцці Васіль Варушчанка ў сацыяльных сетках пазначыў «самаразвіццё».

P.S. Прэс-служба Дэпартамента аховы МУС адрэагавала на публікацыю.

«Гэты чалавек не з’яўляецца супрацоўнікам органаў унутраных справаў. У 2013 годзе ён быў звольнены і ў дадзены момант не мае ніякага дачынення да Дэпартамента аховы!» — напісала старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Дэпартамента аховы МУС Алена Гоман.

Каментары150

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку17

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон2

Трамп анансаваў першыя за 34 гады перамовы Ізраіля і Лівана

Z-блогер «Ваявода вяшчае» са 170 тысячамі падпісчыкаў паабяцаў скончыць жыццё самагубствам. Але, здаецца, выжыў6

Чаму ў дзяцінстве час ідзе павольней?

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць