Афіша22

«Дзіцячы спеўны сход» пакліча вясну

19 сакавіка ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» дзеці будуць спяваць веснавыя песні ў фармаце «спеўны сход». Майстар-клас для дзетак правядзе Надзея Чугунова, удзельніца гуртоў Shuma і Kazalpin, кіраўніца дзіцячага гуртка «Весянчук».

«Весенчукі, — кажа Надзея Чугунова, — гэта розныя істоты, якія прачынаюцца вясной. Птушкі, звяркі, але таксама і лесавікі, вадзянікі. Каб дапамагчы ім прачнуцца, мы разам паспяваем песні. Таксама паробім птушачак з паперы. Дапамагаць нам будуць мае вучні з гуртка «Весянчук» і сябры — студыя «Варгін».

Па словах Аляксея Чубата, дырэктара Установы «Культура роднага краю», надзвычай важна пазнаёміць дзяцей з беларускай культурай і традыцыямі. Фармат «спеўны сход», калі ўдзельнікі — і дзеці, і бацькі — спяваюць разам, дазволіць зрабіць гэта найлепш. А прысутнасць сапраўдных спевакоў, музыказнаўцы і музыкаў зробіць «Дзіцячы спеўны сход» прыемным навучаннем.

Але ў гэты раз навучальны блок «спеўнага сходу» будзе пашыраны. Арганізатары «Дзіцячых творчых майстэрняў» Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», партнёра мерапрыемства, распавядуць дзецям і іх бацькам пра сябе. Пра тое, нашто сённяшняму дзіцёнку сучаснае мастацтва. Такое спалучэнне традыцыйнасці і сучаснасці будзе на «спеўным сходзе» ўпершыню.

Прыходзьце 19 сакавіка па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў».

Запрашаюцца бацькі з дзецьмі ад 6-ці гадоў.

Пачатак а 15.00.

Уваход вольны!

«Дзіцячы спеўны сход» у Facebook і ВКонтакце.

Арганізатары: установа «Культура роднага краю», «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

Ядзерныя боепрыпасы Расіі дастаўленыя ў Беларусь29

Украіна заклікала пазбавіць Расію статусу пастаяннага члена Рады бяспекі ААН8

Чаму амаль усе людзі — праўшуны? Навукоўцы нарэшце разгадалі таямніцу1

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў48

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць