Грамадства66

Магілёўскага каардынатара Руху «За свабоду!» будуць судзіць за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў

Шэсць гадзінаў пратрымалі ў пастарунку каардынатара Руху «За Свабоду» па Магілёўскай вобласці, аднаго з заяўнікаў Маршу недармаедаў у Магілёве Алеся Сілкова.

«Першыя тры гадзіны мяне пратрымалі пад падставай, што разбітая машына, запытваліся, ці не маю я з кім непрыяцельскіх адносінаў. Праз тры гадзіны павезлі ў пракуратуру», — сказаў сайту Pyx.by Алесь Сілкоў.

Па ягоных словах, намеснік генеральнага пракурора па Магілёве зачытаў афіцыйнае папярэджанне, што я нясу адказнасць за Марш недармаедаў. Сілкоў падкрэсліў, што яго самога праз затрыманне на маршы не было.

«Потым зноў прывезлі ў РАУС. У 20.20 я ўжо вырашыў, што кудысьці мяне адпраўляюць, але потым аддалі дакументы і сказалі: «Чакайце позву», — дадаў абласны каардынатар Руху.

Ён лічыць свой выпадак унікальным: мяркуючы па ўсім, яго чакае суд за арганізацыю мерапрыемства, на якім ён не быў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»65

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма26

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць