Афіша

Незвычайная экскурсія ў Мачулішчах навучыць разумець мову птушак

У гарадскім пасёлку Мачулішчы (Мінскі раён) 11 чэрвеня Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця сумесна з Цэнтрам турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі «Ветразь» правядзе экскурсію «Сакалінай сцежкай» па загадкавым маршруце ў сакаліным лесе, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Гэты маршрут знаходзіцца ў адзінай у Беларусі спецыялізаваным заказніку «Сакаліны». «Сакалінай сцежкай» — гэта незвычайны маршрут у жывой прыродзе, дзе можна азнаёміцца з разнастайнасцю птушыных песень, даведацца пра новыя для сябе віды птушак і навучыцца разумець мову птушак, — распавялі суразмоўцы. — Найбольш зацікаўленыя ўдзельнікі экскурсіі змогуць навучыцца вызначаць па галасах не менш за пяць відаў птушак, а таксама ўбачыць чырвонакніжных сакалоў і месцы іх гнездавання».

Маршрут распрацаваны па аўтарскай методыцы Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця і абсталяваны мабільнымі таблічкамі, якія паказваюць на месца пражывання і спеваў птушак. Удзельнікі экскурсіі змогуць таксама скарыстацца адмысловымі буклетамі для больш зручнага знаёмства са светам птушак і птушыных гукаў.

Падчас экскурсіі адбудзецца прэзентацыя першай казкі-легенды «Пра што расказаў стары шпак?» з серыі казак кнігі аб заказніку «Сакаліны» пад назвай «Тайны сакалінага лесу», якая рыхтуецца да выдання. Экскурсіі з прэзентацыямі новых казак будуць працягвацца да 30 чэрвеня і праходзіць у любы час па меры камплектавання груп. Пасля 30 чэрвеня, калі большасць птушак перастане спяваць, маршрут «Сакалінай сцежкай» будзе закрыты і зноў адкрыецца вясной 2018 года.

Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця гатовы аказаць кансультацыйную, навукова-метадычную і матэрыяльную падтрымку дзяржаўным установам адукацыі, аддзелам і ўпраўленням адукацыі па падрыхтоўцы і адкрыццю падобных маршрутаў і арганізацыі экскурсій на іх тэрыторыі.

Маршрут «Сакалінай сцежкай» прызнаны адным з лепшых у Беларусі па выніках рэспубліканскага конкурсу «Зялёныя маршруты» і адзначаны дыпломам Міністэрства адукацыі. Падрабязная методыка падрыхтоўкі маршруту зацверджана рэдкалегіяй і апублікаваная ў навукова-метадычным часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага15

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся1

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк11

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова3

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага15

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць