Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты
Вялікабрытанія прыняла рашэнне дазволіць імпарт асобных відаў паліва, вырабленага з расійскай нафты ў трэціх краінах, і гэты дазвол выдадзены без акрэсленага тэрміну.

Гаворка ідзе пра дызельнае паліва і авіяцыйную газу. Ліцэнзія пачынае дзейнічаць з 20 мая 2026 года і можа перыядычна пераглядацца ўладамі. Пры гэтым міністр унутраных спраў мае права ў любы момант змяніць або скасаваць дазвол, хоць фармальна плануецца папярэджваць пра гэта загадзя.
Такое рашэнне тлумачыцца складанай сітуацыяй на сусветным энергетычным рынку з-за канфлікту вакол Ірана і блакавання Армузскага праліва — аднаго з ключавых маршрутаў паставак нафты. У выніку цэны на паліва рэзка выраслі, а авіякампаніі пачалі скарачаць рэйсы.
Таксама адзначаецца, што, паводле ацэнак экспертаў, запасы авіяцыйнага паліва ў Еўропе абмежаваныя, што стварае дадатковыя рызыкі для транспарту і эканомікі.
Раней Вялікабрытанія паслядоўна ўводзіла абмежаванні на расійскую нафту і нафтапрадукты: у 2022 годзе быў забаронены іх імпарт, пазней абмежаванні пашырылі і на прадукцыю, зробленую з расійскай нафты ў іншых краінах. Цяперашняе рашэнне фактычна змякчае гэтыя меры з улікам надзвычайных абставін на энергетычным рынку.
Каментары