Жанчыне патэлефанавалі ілжэправаахоўнікі і паведамілі пра выяўлены факт незаконнага спісання грошай з яе рахунку, паведамляе «Міліцыя Мінска».
Пасля ўказанняў пенсіянерка прыняла ўдзел у «спецаперацыі»: зняла грошы з рахунку, сабрала ўсе наяўныя дома і перадала кур’еру каля 24 000 рублёў.
Жанчыне паабяцалі, што пасля затрымання злачынцы ўсе сродкі будуць ёй вернутыя.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС устанавілі і затрымалі кур’ера — 50‑гадовага жыхара Мінскай вобласці, які раней сам стаў ахвярай махляроў паводле схемы «Вадаканал» і ў рамках «спецаперацыі» забраў у пацярпелай грошы.
Каментары