Улада4545

«Паскудны чалавек» ці «выдатны выбар»: чаго чакаць ад новага рэктара БДУ?

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Караля рэктарам БДУ. Дагэтуль гэтую пасаду займаў Сяргей Абламейка, пра якога казалі, што ён моцны навуковец, які падняў універсітэт у сусветных рэйтынгах. А што чакаць ад Караля, які пераедзе ў Мінск з рэктарскага крэсла Гродзенскага ўніверсітэта? Вядома, што Караля выцягнуў у часе свайго кіравання ў Гродне Сямён Шапіра. Што Кароль абараняў дысертацыі па педагогіцы ў Расіі. І што Кароль дазвання вычысціў усіх апазіцыйна настроеных выкладчыкаў.

Нарадзіўся Кароль у Гродне у 1972, ягоны акадэмічны шлях вельмі заблытаны: па адукацыі ён — інжынер, але кандыдацкую і доктарскую абараняў ў Маскве па «эўрыстычнай педагогіцы», пасля чаго працаваў у медыцынскім універсітэце на кафедры медыцынскай і біялагічнай фізікі.

У 2012 годзе ўзначаліў кафедру педагогікі ГрДУ, а яшчэ праз год, даволі маладым, стаў рэктарам гэтага ўніверсітэта.

Кароль жанаты на далёкай сваячцы (унучцы сястры) Машэрава, доктарцы Таццяне Пранько. Яна кіруе кафедрай у Гродзенскім медыцынскім універсітэце. 

Таксама Кароль веруючы чалавек, ягоны прадзед быў святаром. Новы рэктар БДУ захапляецца ўсходняй філасофіяй, чытае кітайскіх і японскіх аўтараў.

На апошніх прэзідэнцкіх выбарах Кароль быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці.

Ён выплыў наверх у часе, калі Гродзенскай вобласцю кіраваў Сямён Шапіра, цесна кантактаваў і захаваў сяброўства з Андрэем Худыкам, былым мэрам Гродна (пасля той стаў намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта, а цяпер — міністр прыродных рэсурсаў).

А чым Кароль запомніўся ў Гродне? Найперш, звальненнем незалежна настроеных выкладчыкаў.

Добры тузін дацэнтаў і прафесараў страцілі работу пасля прыходу Караля. Яго былыя калегі мала што знаходзяць добрага для апісання гэтага чалавека.

«Для мяне Кароль — асоба шэрая і маскоўская. Ён быў прызначаны рэктарам ГрДУ, калі Шапіра і Худык разгарнулі вайну супраць інтэлігенцыі. З прыходам Караля сышлі: Швед, Сільверстава, Соркіна, мяне таксама звольнілі, Ігар Кузьмініч, Алла Петрушкевіч з філфака, Сяргей Сноп… Пры ім жа пачалося знішчэнне гістфака, на які сёння набіраюць менш за 30 чалавек, і які з'яўляецца часткай штучна створанага Факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, там цяпер гісторыя Беларусі выкладаецца па-расейску. Там засталіся працаваць пенсіянеры, прагрэсіўных элементаў зачмырылі і вычысцілі! Таксама Кароль — гадаванец маскоўскай акадэмічнай школы, і мне шкада БДУ, бо ў Каралю нічога беларускага няма. Нідзе і ніколі ён публічна не выступіў па-беларуску. Пры ім ў ГрДУ прыязджаў Нарышкін (тады — спікер Дзярждумы Расіі), а гісторыкі-пенсіянеры падняліся і сталі прасіць стварыць пры ГрДУ філіял «Русского історіческого обшчества», вы ўяўляеце? Што вам яшчэ сказаць пра гэтага чалавека?» — рэзка выказаўся кандыдат гістарычных навук, дацэнт Генадзь Семянчук.

Іншы гісторык — Ігар Марзалюк, трымаецца іншых пазіцый і знаходзіць для апісання Караля толькі добрыя словы.

«Гэта выдатны, годны прафесіянал, — кажа Марзалюк пра Караля. — Я асабіста шчаслівы, што гэты чалавек будзе рэктарам БДУ. Калі б кожны рэктар так дбаў пра свой калектыў, як дбаў Кароль пра Гародню, то выкладчыкі не казалі б, што іх зневажаюць. Гарадзенскі ўніверсітэт па колькасці абароненых дысертацый, па якасці, і па фінансаванні тых, хто ўмее і любіць працаваць, адзін з самых лепшых. І я лічу, што гэта адзін з самых правільных выбараў сёння. А што кажуць, што ён беларускую мову знішчыў у ГрДУ — брахня! Са мной Кароль размаўляе па-беларуску».

«Рэктар — гэта заўсёды спалучэнне вучонага і адміністратара. І тое, і іншае ў Караля атрымліваецца выдатна. Я ўсцешаны рашэннямі кіраўніка дзяржавы і ў адносінах да іншых рэктараў — для гэтых людзей Беларусь не проста месца пражывання, а Радзіма. І я тут не працую яго адвакатам, бо я яму нічым не абавязаны, і ён мне. Проста я з ім сутыкаўся і ў мяне такія думкі склаліся. Што ён зменіць? А вы спытайцеся ў гарадзенскіх выкладчыкаў, якія не ўцяклі працаваць на польскія палеткі, а засталіся, што змянілася, калі прыйшоў Кароль? Я прыемна быў здзіўлены той сістэмай матэрыяльнага стымулявання спецыялістаў, якая ёсць у Гародні. Многім сталічным рэктарам трэба павучыцца, як ашчадна і лаяльна ставіцца да высокіх прафесіяналаў. І не трэба рабіць з Караля беларусафоба. Паглядзіце, хто ў яго прарэктары. Вы назавеце іх беларусафобамі? Трэба быць хворым на галаву, каб лічыць, што ў Гародні штосьці было дрэнна зроблена. Гэта крыўды тых, каго па розных прычынах звольнілі. Ён змагаўся супраць паланізацыі, а не супраць беларускасці, вось што я скажу», — рэзюмаваў Марзалюк.

Яшчэ адна былая выкладчыца ГрДУ, кандыдат гістарычных навук і дацэнт Іна Соркіна прыводзіць прыклады, як пры Каралю адбывалася імклівая русіфікацыя ўніверсітэта.

«Калі хтосьці яго апісвае, як прарасійскага чалавека, то гэта так — такую рысу я магу пацвердзіць. Гэта было адчувальна па палітыцы, якая пачалася з яго прыходам. Памятаю нават такія дробныя моманты, як расклад для студэнтаў: з беларускай мовы пераклалі на рускую, шыльдачкі на кабінетах спрабавалі замяніць на рускамоўныя, — узгадвае Соркіна. — Загад аб сканчэнні ўніверсітэта і ўручэнні дыпломаў сталі выдаваць на рускай мове, раней заўседы на выпускных беларуская мова гучала. На выкладчыкаў, якія выкладалі па-беларуску, пачаўся ціск, каб пераходзілі на рускую, нібыта праз наяўнасць туркменскіх студэнтаў. На адной урачыстай імпрэзе маёй маладой знаёмай выкладчыцы, якая збіралася выступіць па-беларуску, сказалі, што рэктару гэта можа не спадабацца: лепш бы вы, маўляў, па-руску прамову сказалі сваю. Гэта дапаўняе яго характарыстыку. Пра беларусафобію канкрэтна не скажаш, але непрыманне беларускага — гэта было».

Каментары45

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць