Афіша11

Найлепшую паэтычную кнігу мінулага года назавуць 20 верасня 

20 верасня а 19:00 ў кафэ «Грай» (вул. Iнтэрнацыянальная, 33) адбудзецца абвяшчэнне лаўрэата/кі паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць:

Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.
Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск.
Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва «Логвінаў», Вільня.
Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.
Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва «Галіяфы», Мінск.
Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва «Медысонт», Мінск.
Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва «Кнігазбор», Мінск.
Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. «Издательские решения» па ліцэнзіі Ridero.
Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва «Медысонт», Мінск.

У склад журы прэміі Арсенневай — 2018 увайшлі: 

Андрэй Хадановіч, паэт і перакладчык; 
Вольга Іпатава, літаратуразнаўца і пісьменніца; 
Дзмітрый Строцаў, паэт і выдавец;
Марыя Мартысевіч, паэтка і перакладчыца;
Наста Кудасава, паэтка.

Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. 

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэднім прэміі годзе. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну11

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын9

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну11

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць