Эканоміка3232

Першы віцэ-прэм'ер Турчын: У нас няма жадання раскулачваць бізнэс

Фота Сяргея Гудзіліна

Адсутнасць сюрпрызаў — найлепшае, што можа прапанаваць дзяржава бізнэсу, заявіў 5 лістапада першы віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын, адкрываючы Шосты міжнародны Кастрычніцкі эканамічны форум (KEF) «Беларусь у дзівосным новым свеце».

«У Беларусі магчымая эвалюцыя без рэвалюцый, — падкрэсліў Турчын. — Найлепшы курс — прадказальны. Для бізнэсу няма нічога лепшага за стабільнасць».

Удакладненне: у ранейшай версіі матэрыяла словы чыноўніка былі працытаваныя як «рэвалюцыя без рэвалюцый».

«Не трэба стратэгічных інавацый — трэба рэалізаваць тое, што прынята», — працягваў віцэ-прэм'ер.

Ён нагадаў, што пакуль ёсць уяўленне аб тым, што ў краіне квітнеюць масавыя затрыманні прадпрымальнікаў, і гэта трэба пераламаць.

Турчын адзначыў, што частка крокаў насустрач бізнэсу дзяржавай ужо зроблена. «Самы яскравы прыклад — дэкрэт №8, у найбліжэйшы час выйдзем на адмену сумнавядомага 488 указа, рыхтуецца яшчэ шэраг крокаў па дэкрыміналізацыі бізнэс-рашэнняў», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

«У нас няма жадання караць і раскулачваць бізнэс», — запэўніў Турчын.

Ён прызнаў, што сілавікі сёння дзейнічаюць па існуючых правілах. І гэтыя правілы трэба памяняць, калі мы хочам зменаў у краіне.

Турчын нагадаў, што Беларусь зрабіла стаўку на пабудову ІТ-краіны. Дэкрэт № 8 стаў адным з прарыўных прававых актаў, што стала відавочна амаль адразу — у пачатку 2017 года быў заяўлены такі курс і ўжо да канца 2017 года з'явіліся першыя вынікі. Тэмпы ірванулі ўверх, плюс 40% па экспарце ў першым паўгоддзі. Па экспарце на душу насельніцтву Беларусь пераўзыходзяць ЗША, колькасць рэзідэнтаў за паўгода вырасла больш чым за ўвесь папярэдні перыяд, адзначыў ён.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць