Ад рэдакцыі11

Пластыляндыя, «блукалка» і як заяц каранцін парушыў — выйшаў новы «Дуду»

Выйшаў новы нумар часопіса «Дуду», ужо 6-ы ад часу заснавання.

Казка, вершы, музыка (дзіцячыя песенькі можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, комікс, дзівосы, сюрпрызы — найлепшы падарунак для малых. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. 

Тэма гэтага нумара — мікробы і вірусы. Героі часопіса — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду — стануць надзейнымі сябрамі чытачоў. А комікс гэтым разам прыдумаў 8-гадовы вучань адной з мінскіх гімназій.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Наш падпісны індэкс — 75081 (ведамасны 750812).

Нагадаем, што папярэднія нумары часопіса былі прысвечаныя зоркам і космасу, правам звяроў, катам, метро і булачкам.

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях:

Вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці нашы часопісы ў розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Рагна» (Сухая, 4, метро Фрунзенская)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук)

Філія «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Нагадаем, што выходзіць па-беларуску яшчэ і часопіс «Асцярожна: дзеці!», таксама з коміксамі, для трохі старэйшых чытачоў.

Каментары1

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць