Літаратура

Віталь Еўмянькоў. Перадача. Верш

Не думаў,
Што так складана —
Цукеркі без фанцікаў,
Цыгарэты ў пакеціку,
Каўбасу нарэзаць дробна,
Хлеб таксама.
Шкарпэткі цёплыя,
Бо там зімна.
Запалкі нельга.
І не больш за 5 кілаграмаў,
Бо там не возьмуць.

Дзяўчаты — Марта, Лера, Насця, Крысціна —
Едзем туды на таксоўцы.
Дакладней, на дзвюх
У адну не ўлезлі.
Кіроўца кажа: трымайцеся,
Будзе хутка і страшна.
А я ў адказ:
Страшна ўжо было,
Зараз нам горка.
Едзем.

Спачатку міры,
Міма Дома саветаў,
Да аўтавакзала…
Нарэшце Крупская.
Марта ледзь не вывалілася
З таксоўкі.
Але норм.
Выйшлі.
Бацька Антона.
Кажа: Дзякуй,
Што не забыліся.
«Няма за што!
Мы ж усе людзі!»

Ідзём уздоўж белых
Муроў.
Глядзім на неба
Праз калючы дрот.
На сэрцы — коткі
З вастручымі
Кіпцюрамі.
Хутчэй адсюль!
Хутчэй адсюль!
Б’ецца сэрца.

Нарэшце дзверы.
Уваход па адным.
Крысціна
Схавалася ў сутарэнні.
Чакаем.
Вось так пачынаюць паліць
Шкада
Няма каньяку.
Зараз бы
Не пашкодзіў.

Узялі!
З пяці два кілаграмы.
Крысціна кажа,
Што
Дзякуй Богу
І за гэта.
Суд заўтра.
Вяртаемся.
Прыкра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні11

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні11

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць