Ад рэдакцыі

Фатографу «Нашай Нівы» Шуры Піліповіч-Сушчыц завочна прысудзілі 7 сутак. Яе нават не паклікалі ў суд

Шура Піліповіч-Сушчыц

Суддзя Першамайскага суда Мінска Анастасія Ляйкоўская прысудзіла да 7 сутак фатографку «Нашай Нівы» Шуру Піліповіч-Сушчыц. Суд праходзіў завочна, журналістку нават не паклікалі на пасяджэнне.

20-гадовую Шуру Піліповіч-Сушчыц затрымалі апоўдні 15 лістапада на Пушкінскай. На відэа відаць, як сілавік вядзе яе міма заезду ў «Макдональдс». У яе руках сумка, фотаапарат, на поясе вялізны бэйдж журналіста.

Тым не менш фатографку адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку. На рукі аддалі павестку на 19 лістапада ў Першамайскі суд.

Але калі 18 лістапада адвакат пазваніў у суд, аказалася, што Шуру ўжо паспелі асудзіць!

Згодна з рапартам міліцыянера А.П. Сяляўкі, фатографка ішла разам з удзельнікамі вулічнага шэсця, якія трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі і выкрыквалі лозунгі «Жыве Беларусь». Што канкрэтна рабіла фатографка? Ні Сяляўка, ні сведка А.І. Касцючкоў так і не патлумачылі — проста «рушыла». Тым не менш суддзя Анастасія Ляйкоўская прызнала Піліповіч-Сушчыц вінаватай і прысудзіла 7 сутак.

Паколькі суткі вынесеныя завочна, яе не арыштавалі. Шура Піліповіч-Сушчыц абскарджвае незаконны прысуд — яна не была належным чынам апавешчаная аб даце суда.

Пра Шуру Піліповіч-Сушчыц чытачы «Нашай Нівы» маглі ўпершыню даведацца ў 2018 годзе. Тады мы пісалі пра яе як выпускніцу Ліцэя БДУ, якая атрымала 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове.

З цягам часу Шура пачала супрацоўнічаць з «Нашай Нівай». Дзякуючы ёй — і яе выдатнаму валоданню беларускай мовай — на старонках сайта стала нашмат менш памылак. А сёлета Шура стала фатографкай «Нашай Нівы». Вы маглі бачыць яе здымкі з многіх акцый пратэсту.

Чытайце. 18-гадовая Аляксандра набрала 100 балаў на ЦТ па беларускай мове і дзеліцца гісторыяй свайго поспеху

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі гарыць атакаваная дронамі Шатурская ДРЭС8

Адзіны вядомы партрэт Васіля Цяпінскага аказаўся выявай французскага архітэктара19

«Дасягненне — гэта тое, што выжылі. Жывыя, і дзякуй Богу». Сацыёлаг расказаў, які цяпер вобраз у беларускага рэжыму12

У мінскай Чыжоўцы загінула 11‑гадовая дзяўчынка. Яна ўпала з вышыні2

«Вільскі казаў мне: «Тое, што ты «певень», наносіць партыі страты» — экс-палітвязень Спарыш33

Еўрапейцы хочуць змяніць у плане Трампа як мінімум чатыры пункты29

Ганна Бонд плюецца ад канцэрта Алега Маямі. Паспрабавала нават вярнуць грошы32

Трамп не лічыць свой план па Украіне канчатковым і гатовы яго мяняць13

«Яшчэ адзін пазітыўны крок Лукашэнкі». Джон Коўл пракаментаваў вызваленне 31 украінца10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць