Грамадства11

У Варшаве заснавалі Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў

У Варшаве падчас фестывалю Pradmova адбыўся ўстаноўчы сход Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў. У яе ўвайшлі 11 сузаснавальнікаў, якія прадстаўляюць розныя выдавецтвы або ініцыятывы. Было абрана кіраўніцтва і сфарміравана рэвізійная камісія, паведамляе Reform.news.

На ўстаноўчым сходзе Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў у Музеі Вольнай Беларусі. Фота: reform.news

Цяпер асацыяцыя плануе зарэгістравацца паводле польскага заканадаўства і на працягу наступнага года рэалізаваць некалькі праектаў для падтрымкі выдавецкай супольнасці.

Старшыня навастворанай асацыяцыі Валянціна Андрэева, рэдактарка кракаўскага беларускага выдавецтва Gutenberg, адзначыла, што ідэя прафесійнага аб’яднання незалежных выдаўцоў існавала даўно, але рэалізаваць яе атрымалася толькі цяпер, у эміграцыі. Яна патлумачыла, што сумесная праца і каардынацыя неабходныя, бо нашы выдаўцы не канкурэнты, а супольна працуюць дзеля забеспячэння патрэб беларускага грамадства ў розных кнігах.

Сярод асноўных задач асацыяцыі — удзел у міжнародных кніжных кірмашах, павышэнне бачнасці беларускай кнігі за мяжой, прасоўванне прадукцыі ў СМІ, а таксама арганізацыя тэматычных і рэгулярных мерапрыемстваў для чытачоў і прафесіяналаў.

Асацыяцыя будзе дзейнічаць як некамерцыйнае аб’яднанне прафесіяналаў, прадстаўляць выдаўцоў у кантактах з аўтарамі, агенцтвамі і інстытутамі, а таксама шукаць падтрымку і выказваць сумесную пазіцыю па важных пытаннях.

Нягледзячы на рэгістрацыю ў Польшчы, да асацыяцыі могуць далучыцца выдаўцы з любой краіны.

Каментары1

  • Serge
    25.11.2025
    Спрабаваў усталяваць з гэтымі выдаўцамі кантакт, але яны нейкія ўсе кволыя, нават не адгукаюцца.

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць