Навука і тэхналогіі

Як пандэмія прывяла да QR-рэвалюцыі

QR-коды (коды хуткага рэагавання) — тэхналогія, створаная ў 90-х у Японіі для адсочвання дэталяў у вытворчасці аўтамабіляў, перажыла другую маладосць у эпоху кавіду.

Фота Depositphotos.com

Шмат рэстаранаў у свеце звярнуліся да тэхналогіі, якая дазваляе кліентам аплачваць замову праз смартфон: варта проста паднесці тэлефон да чорнага квадрата, падобнага да штрых-кода. У такім разе кліентам не трэба чакаць рахунку, а кантакт з іншымі людзьмі зводзіцца да мінімуму. Пасля пачатку пандэміі шмат грамадскіх устаноў перайшлі да выкарыстання QR-сістэмы, піша BBC. 

QR-коды могуць утрымліваць вялікую колькасць звестак у параўнанні са стандартнымі штрых-кодамі. Гэта значыць, што ў адным маленькім квадраце можа змяшчацца ўся карысная інфармацыя: імёны, месца знаходжання, вэб-сайты і іншае.

Грошы за паслугу ці тавар, аплачаныя з дапамогай QR-кодаў, спісваюцца з рахунка кліента ў PayPal або з яго банкаўскай карткі, па аналогіі са звычайнымі анлайн-транзакцыямі.

QR-коды сталі асабліва карыснымі ў сферы аховы здароўя. Напрыклад, у медыцынскіх установах Брытаніі кожнаму наведвальніку прысвойваецца індывідуальны QR-код, каб такім чынам яны аўтаматычна рэгістраваліся без надання персаналу сваіх кантактных звестак. А калі выявіцца, што ў некага станоўчы тэст на каранавірус, сістэма аўтаматычна праінфармуе ўсіх, хто наведваў установу разам з гэтым пацыентам.

QR-коды выкарыстоўваюцца для адсочвання кантактаў носьбітаў віруса ў Аўстраліі, Сінгапуры і Паўднёвай Карэі.

Пашыраецца і аплата прадуктаў з дапамогай QR-кодаў. Гэтую тэхналогію актыўна выкарыстоўвае Amazon. Цяпер можна проста ўзяць усё неабходнае з паліц крамы і прайсці міма касы пасля сканавання QR-кода на выхадзе.

У некаторых супермаркетах ужо пачалі з’яўляцца «разумныя» вазкі, якія распачынаюць новую эпоху бескантактнага гандлю. Сістэма Veeve's Smart Cart забяспечвае карыстальніка індывідуальным QR-кодам, які захоўваецца ў яго тэлефоне і дапамагае імгненна апазнаць наведніка. Кожны тавар у «разумным» вазку дадаецца да рахунка. На выхадзе пакупнік падносіць свой тэлефон да сканера, і грошы спісваюцца аўтаматычна. У такім выпадку ў камунікацыі з персаналам няма патрэбы.

Некаторых хвалюе праблема захавання прыватнасці карыстальнікаў. Па меркаванні праваабаронцаў, павінны ўводзіцца законы, якія б забяспечвалі людзям ахову ад збору інфармацыі пра іх праз QR-коды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос26

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць