Інтэрнэт і СМІ

Макей расказаў, чаму двум журналістам ТАСС не далі акрэдытацыю

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў, чаму было адмоўлена ў акрэдытацыі журналістам ТАСС у Мінску, якія раней доўгі час працавалі ў краіне. Выступаючы ў пятніцу ў Маскве на сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў з Сяргеем Лаўровым, ён патлумачыў гэта тым, што яны не адпавядаюць патрабаванням, якія прад'яўляюць у Беларусі да замежных журналістаў.

У кастрычніку мінулага года МЗС Беларусі правёў перарэгістрацыю ўсіх замежных СМІ ў краіне. У выніку ТАСС была выдадзена толькі адна з трох акрэдытацый, чым, па сутнасці, дзейнасць гэтага СМІ на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы была абмежаваная, зазначае агенцтва і падкрэслівае, што ўсе звароты ў МЗС Беларусі заставаліся без адказу. Карэспандэнты ТАСС акрэдытаваныя ў Мінску з пачатку 1990-х гадоў і працуюць у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовага заканадаўства, нагадвае агенцтва.

«Сапраўды, у кастрычніку мінулага года было прынята новае палажэнне аб акрэдытацыі замежных журналістаў, у якім утрымліваецца пэўная колькасць, шэраг навацый, скажам так, у тым ліку мы прынялі рашэнне акрэдытоўваць у Беларусі як правіла грамадзян тых дзяржаў, дзе гэтыя СМІ зарэгістраваныя», — заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства, адказваючы на пытанне карэспандэнта ТАСС.

«Напрыклад, Deutsche Welle мы прапануем, каб прыязджаў прадстаўнік Германіі і працаваў на тэрыторыі Беларусі ў якасці журналіста, акрэдытаванага ад гэтага СМІ. Чаму? Бо, буду шчыры, у папярэдні час на практыцы было так, што шэраг СМІ, у першую чаргу Захаду, акрэдытоўваць ў Беларусі ў якасці сваіх журналістаў апанентаў улады», — растлумачыў Макей. «Зразумела, што ў гэтай сітуацыі гэта не было, скажам, чыста аб'ектыўна журналісцкай падачай інфармацыі, як таго патрабуе ў маім разуменні закон аб журналістыцы, а, скажам, ідэалагічна зараджаны. Атрымліваўся ў выніку ідэалагічна зараджаны прапагандысцкі матэрыял, што не з'яўляецца, як мне здаецца, задачай журналістыкі. Таму менавіта такое рашэнне і было прынята».

«Цяпер у нас акрэдытавана больш за 150 журналістаў, з іх, наколькі мне вядома, палова — гэта расійскія журналісты. І тут асаблівых праблем я не бачу, — працягнуў міністр. — Што тычыцца інфармацыйнага агенцтва ТАСС, то мы акрэдытавалі аднаго прадстаўніка. Калі вы накіруеце ў найбліжэйшы час расійскіх грамадзян у Беларусь, яны будуць акрэдытаваныя літаральна на працягу кароткага часу, літаральна на працягу некалькіх гадзін».

«Што тычыцца тых персон, якія вы прапануеце, то, на жаль, на наш погляд, яны, зноў-такі буду шчыры, не зусім адпавядаюць тым крытэрыям, якім павінны адпавядаць журналісты. Таму трэба садзіцца і думаць.

І потым, у апошні час ТАСС, у нашым разуменні, часам у дачыненні да Беларусі дапускае такія кідкія загалоўкі, якія па сваёй эмацыйнай афарбоўцы пераўзыходзяць нават «Радыё Свабода»/«Свабодная Еўропа». Трэба ўсім спыніцца, падумаць, зрабіць высновы і засяродзіцца на канструктыўным вырашэнні пытання», — сказаў Макей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце21

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце21

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць