Грамадства

Акадэмік Бялецкі, якога нядаўна вызвалілі, вярнуўся ў медыцыну. Вядзе прыём у звычайнай паліклініцы

У чэрвені быў памілаваны і вызвалены адзін з найлепшых беларускіх дактароў Аляксандр Бялецкі. Ён быў асуджаны за карупцыю. Як стала вядома Tut.by, доктар вярнуўся ў медыцыну. Цяпер ён вядзе прыём у звычайнай паліклініцы Мінскага раёна, якая знаходзіцца ў Бараўлянах. Запісацца на платны прыём да знакамітага лекара можа любы ахвотны.

У лютым 2019 года акадэміка прызналі вінаватым і прысудзілі да 7,5 года пазбаўлення волі. Аляксандр Бялецкі ўзначальваў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. На судах акадэмік не адмаўляў, што ў якасці падарунка атрымаў 4 тысячы еўра і 3 тысячы даляраў. Пры гэтым ён не ўспрымаў гэтыя грошы як хабар. А адну з сум выдаткаваў на паездку на кангрэс у Барселону, дзе ў склад беларускай дэлегацыі ўваходзіла 12 чалавек.

Бялецкі казаў, што раскайваецца ў зробленым. Буйныя ж сумы, якія былі знойдзены ў яго дома і на ўкладах, па яго словах, яму давалі заможныя сябры, і гэта не было звязана з яго прафесійнай дзейнасцю. Адзін з такіх сяброў — бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Гэтыя сумы не былі прызнаныя злачыннымі.

Пакаранне вядомы доктар адбываў у калоніі «Віцьба», куды часта адпраўляюць асуджаных за карупцыю чыноўнікаў, суддзяў, сілавікоў і бізнэсоўцаў.

Разам з Бялецкім у чэрвені быў памілаваны і вызвалены былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, ён праходзіў па гучнай «справе дактароў» аб карупцыі.

Аляксандр Бялецкі — унікальны ў сваёй галіне доктар. У яго больш за 450 друкаваных работ, у тым ліку 16 манаграфій, з іх восем выдадзеныя за мяжой. За сваё прафесійнае жыццё ён падрыхтаваў чатырох дактароў і шэсць кандыдатаў медыцынскіх навук.

Пакуль Аляксандр Бялецкі знаходзіўся ў СІЗА, яго ўзнагародзілі медалём Акадэміі навук. Ён вырас у сям'і лекараў і ўсё жыццё быў дзіцячым артапедам. Правёў 4 тысячы складаных высокатэхналагічных аперацый. Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі», чытаў лекцыі ў многіх краінах свету, выступаў на Амерыканскай асацыяцыі аперуючых хірургаў. Менавіта ён распрацаваў новыя тэхналогіі хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў. За гэта яго ўзнагародзілі Дзяржпрэміяй у галіне навукі і тэхнікі. Кіраваў працай па стварэнні беларускіх імплантаў і металаканструкцый у траўматалогіі і артапедыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»12

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу5

У Еўрасаюзе набылі моц новыя правілы палітычнай рэкламы. Яны павінны ўскладніць знешняе ўмяшанне ў выбары

Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Крыма пасля атакі дрона гарыць пятыя суткі1

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі2

У мінскім Сухараве з'явілася новая пляцоўка для цюбінгу2

Эколагі гадамі пратэставалі супраць АЭС. Цяпер яны ўжо за19

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

«ЗША хочуць нармалізацыі літоўска-беларускіх адносін. Адсюль і рухі з офісам Ціханоўскай»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць