Грамадства

Міністр Сіняўскі: Пры надзвычайным становішчы ратавальнікі будуць са зброяй у руках спыняць беспарадкі

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі апублікаваў на сайце ведамства зварот да асабовага складу, у якім паведамляе, што ў выпадку надзвычайнага становішча ратавальнікі будуць са зброяй у руках спыняць беспарадкі. Прыводзім частку тэксту. 

«Ратавальнікі — гэта людзі, якія гатовыя ў любую секунду супрацьстаяць разбуральным стыхійным бедствам, тэхнагенным катастрофам, паводкам і пажарам. Рызыкуючы ўласным жыццём, выкарыстоўваючы свой прафесіяналізм і выяўляючы адвагу, мы штодня ліквідуем розныя надзвычайныя сітуацыі, з гонарам выконваем свой абавязак.

Менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца нашым дэвізам. Дэвізам ратавальнікаў, якія ў любую хвіліну гатовыя прыйсці на дапамогу нашым людзям і дзяржаве.

Цяпер наша міралюбівая краіна падвяргаецца пастаяннаму ціску звонку з боку розных дэструктыўных сіл. Важнай умовай паспяховай барацьбы з гэтым уплывам з'яўляецца згуртаванасць грамадства, у аснове якой ляжаць патрыятызм і любоў да сваёй Радзімы.

У гэтым кантэксце вялікая роля ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі адводзіцца беларускім ратавальнікам. Наш з вамі абавязак — забяспечыць бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці насельніцтва, устойлівае функцыянаванне аб'ектаў эканомікі, аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, захаваць унікальную прыроду нашай Радзімы.

Сёння на МНС, у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча, ускладаюцца задачы па ахове важных аб'ектаў і спыненні беспарадкаў, калі трэба, то са зброяй у руках. Пры гэтым дзяржавай гарантуецца прававая, сацыяльная і асабістая абарона работнікаў МНС, а таксама членаў іх сем'яў», — адзначаецца ў звароце ад імя міністра. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі4

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць