Сядзелка вынесла ў пажылой мінчанкі 30 тысяч рублёў, каб аддаць варажбітцы
53-гадовая мінчанка ўладкавалася сядзелкай да пенсіянеркі. Праз нейкі час сваякі жанчыны паведамілі ў міліцыю, што ў пенсіянеркі зніклі залатыя вырабы на 30 тысяч рублёў.

Выявілася, што да крадзяжу датычная сядзелка. Яна прызналася, што скралі ювелірныя вырабы з-за асабістых праблем і аднесла золата ў некалькі пунктаў скупкі, дзе атрымала 8 тысяч рублёў.
Грошы былі патрачаныя на паслугі варажбіткі — праўда, прываражыць патрэбнага мужчыну не атрымалася.
Раней мінчанка да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася.
Каментары