Урад вырашыў, як беларусы будуць адпачываць у наступным годзе, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як пісала «Наша Ніва», у 2026 годзе нас чакае значна меней пераносаў.
Вялікія выходныя будуць у пачатку года. 1 і 2 студзеня прыпадаюць на чацвер і пятніцу. Таму тут будзе чатыры запар выходныя: 1—4 студзеня.
Праваслаўнае Раство ў 2026 годзе будзе ў сераду, таму гэта будзе адзіны выходны пасярод тыдня. 8 сакавіка будзе ў нядзелю.
Згодна з пастановай урада, працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак перад Радаўніцай) пераносіцца на суботу, 25 красавіка.
Такім чынам, у красавіку 2026 года беларусы атрымаюць чатыры выходныя запар: 18 красавіка (субота), 19 красавіка (нядзеля), 20 красавіка (перанос), 21 красавіка (Радаўніца, афіцыйны выходны).
Ідзем далей. 1 мая — субота, 9 мая — нядзеля, таму тут без пераносаў.
3 ліпеня — пятніца, значыць будзе тры выходныя: 3-5 ліпеня.
7 лістапада — субота, 25 снежня — пятніца, таму будзе тры выходныя.
Каментары