Свет

Le Figaro: Макрон гаварыў з Пуціным пра «фінляндызацыю» Украіны

У распараджэнне парыжскага выдання Le Figaro трапіла інфармацыя пра змест учорашніх перамоваў паміж Макронам і Пуціным. Газета сцвярджае, што Макрон планаваў абмеркаваць з прэзідэнтам Расіі ў тым ліку і магчымую «фінляндызацыю» Украіны.

Фота: mil.gov.ua

Гэта нешта падобнае на тое, што зрабілі пасля Другой сусветнай вайны з Фінляндыяй. З аднаго боку, яна засталася незалежнай дзяржавай і часткай заходняга свету, але пры гэтым не ўступала ў НАТА, не ўдзельнічала ў працэсах еўрапейскай інтэграцыі, а замежную палітыку праводзіла з аглядкай на Маскву.

Магчымая «фінляндызацыя» ў выпадку яе прыняцця зачыніць, прынамсі на нейкі час, Украіне шлях у ЕС і ў НАТА, а саму краіну пакіне ў значнай ступені ў арбіце ўплыву Расіі.

Каментуючы ў сваім тэлеграм-канале гэтую інфармацыю, гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман піша:

«А Беларусь? Пра Беларусь Le Figaro не піша. Калі ж, аднак, Парыж сапраўды падрыхтаваў Украіне ролю «Фінляндыі», то будучыня Беларусі павінна выглядаць яшчэ больш сумна: яна можа быць проста прызнаная зонай уплыву Расеі і аддадзеная на водкуп Крамлю. У кантэксце публікацыі Le Figaro асаблівы сэнс набываюць словы Макрона пра ядзерную зброю і расійскія войскі ў Беларусі: пытанні, якія цікавяць Захад, Парыж настроены вырашаць выключна з Масквой.

Варта адзначыць, што пакуль гаворка ідзе толькі пра газетную публікацыю, а адміністрацыя Макрона яе не каментуе. Публікацыя Le Figaro выглядае, аднак, праўдападобна: праект рашэння галоўнага еўрапейскага канфлікту адлюстроўвае палітычны стыль Макрона, які лічыць сябе лідарам ЕС, і павінен дапамагчы яму атрымаць перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў красавіку. Гэта, дарэчы, не першы еўрапейскі праект Макрона, але пакуль усе яны заканчваліся аглушальным правалам.

У выпадку «фінляндызацыі» асноўнай праблемай для Парыжа стане, аднак, пазіцыя Кіева, які відавочна не пойдзе на гэты варыянт, і Масквы, для якой «фінляндызацыя» стане хутчэй не перамогай, а ўсё-такі паразай».

Чытайце таксама:

Чаму Макрон гаворыць з Пуціным пра Беларусь?

«Лукашэнку далі зразумець, што ён — адна з фігураў у вялікай гульні». Як звязаны «сірыйскі кейс» з перамовамі ў Маскве

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен29

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ ў адным мінскім квартале збіраюцца знесці ўсе двухпавярховікі. Ідзе грамадскае абмеркаванне9

«Няма попыту на дашкольную групу». Што будзе з садком пры беларускамоўнай гімназіі ў Вільні25

Малады кухар падзяліўся рэцэптамі той самай тварожнай запяканкі і амлету з дзіцячага садка — у тыктоку пускаюць слінкі2

Мельнікава прасіла, каб яе апошняе запісанае інтэрв'ю выйшла раней за сярэдзіну сакавіка12

«Мельнікава пазычала грошы актывістам у Варшаве і не прасіла вярнуць»18

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў сакавіку прадалі за 835 тысяч даляраў1

Новы тып вечарынак набывае папулярнасць у моладзі — удзень, з кавай і без алкаголю24

У Гомелі дзяўчынка знікла з групы падоўжанага дня, а знайшлася ў рэанімацыі бальніцы1

Палярнае ззянне можна было назіраць над Беларуссю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен29

Пратасевіч: У мяне няма ніякіх перспектыў, я нікому не патрэбен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць