Грамадства

Сілавікі затрымалі лідарку Баранавіцкай БСДП Тамару Патоцкую

Учора ў міліцыю вылікалі лідарку баранавіцкай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, сябру ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Тамару Патоцкую. З пастарунку яна так і не выйшла

Тамара Патоцкая да выбараў была вядомая ў Баранавічах таксама як гаспадыня аграсядзібы Чыжы, што месцілася непадалёк ад горада.

Таксама была кандыдаткай пратэсту паводле стратэгіі Мікалая Статкевіча. У 2020 годзе яна падавала дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК, але яе заяўку не зарэгістравалі. 19 траўня 2020 года Тамару Патоцкую затрымалі ў Вярхоўным судзе, куды яна прыйшла на разгляд скаргі. У выніку праз пару дзён асудзілі за тое, што яна нібыта не падпарадкавалася «законным патрабаванням міліцыянта» пакінуць судовую залу. Немаладая жанчына распавяла, што ў РУУС яе «білі па нырках, калі забіралі тэлефон… Калі абшуквалі, раздзявалі дагала». Так сілавікі паводзілі сябе ў траўні 2020 года, яшчэ да масавых жнівеньскіх пратэстаў, паведамляе «Новы час».

Тамара Патоцкая была і даверанай асобай Святланы Ціханоўскай. Яшчэ перад выбарамі спадарыня Тамара заклікала не хадзіць на датэрміновае галасаванне і распавядала ў СМІ, што падчас выбараў «усё будзе залежаць ад кожнага з нас для змены ўлады».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць